Алонза Чорч (Alonzo Church; , горад Вашынгтон, ЗША — ) — амерыканскі логік і матэматык.

Біяграфія

З 1936 рэдактар часопіса «The journal of symbolic logic» («Часопіс сімвалічнай логікі»). 3 1939 прафесар Прынстанскага, з 1967 Каліфарнійскага ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць

У 1935 абгрунтаваў палажэнне і невырашальнасць «масавай праблемы» ў выпадку, калі не існуе (або не можжа быць) алгарытму для вырашэння ўсіх адзінкавых праблем, якія ўваходзяць у яе склад. Развіў ідэю аб аддзяленні паняцця функцыі ад паняцця мноства, у 1936 прапанаваў асноўныя гіпотэзы тэорыі вылічальнаых функцый (т.зв. тэзіс Чорча), паводле якой кожная эфектыўна вылічальная функцыя з'яўляецца агульнарэкурсіўнай (вызначанай для ўсіх натуральных значэнняў аргумента). У працы «Уводзіны ў матэматычную логіку» (т. 1, 1956) абгрунтаваў метады матэматычнай логікі вызначыў яе першасныя паняцці, сфармуляваў правілы лагічнага аперыравання (злічэння) з выказваннямі простымі (гл. логіка выказванняў) і раздзеленымі на суб'ект і прэдыкат (гл. логіка прэдыкатаў). Вызначыў такія катэгорыі, як канстанты і пераменныя функцыі, сімвалы, аператары, квантары, несупярэчлівасць і паўната сістэмы аксіём і інш., прапанаваў для лагічных мэт ужываць спецыяльна створаную фармалізаваную мову. Яго даследаванні паўплывалі на развіццё матэматычнай, камбінаторнай і мадальнай логікі, тэорыі алгарытмаў, семантыкі лагічнай.

Гл. таксама

Лямбда-вылічэнне Тэзіс Чорча — Цьюрынга Функцыянальнае праграмаванне Тэорыя вылічальнасці Тэорыя алгарытмаў

Катэгорыя:Логікі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя