Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, ) — князь Сербіі ў 1815—1839 і 1858—1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.

Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.

Першае сербскае паўстанне Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт.

Кіраванне У 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.

Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858).

Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент.

Цікавыя факты Падчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў.

Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сербіі