Казімеж Пшэрва-Тэтмаер (Kazimierz Przerwa-Tetmajer; , в. Людзьмеж, Польшча — ) — польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы».
Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886.
Выдаў 8 зборнікаў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філасофскай лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) выразныя сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяданняў «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гістарычным рамане «Легенда Татраў» (1910—11) мастацкае асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў.
Асобныя творы К. Тэтмаера ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў газеце «Наша ніва» (1910—13).
Адно з апавяданняў «Дудар» пераклаў на беларускую мову Вацлаў Ластоўскіhttp://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne, верш «На дзень анёла» — Алег МінкінГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Літаратура Хмяльніцкі М. Тэтмаер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі