«Малакасосы» () — брытанскі драматычны тэлесерыял пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя. Серыял створаны тэлесцэнарыстамі Браянам Элслі і яго сынам Джэймі Брытанам для Company Pictures. Прэм'ера адбылася на канале E4 25 студзеня 2007 года. Здымкі праходзяць у Брысталі, школьныя сцэны зняты ў Акадэміі Джона Кобата і Каледжы Філтана.

Увесь першы сезон стаў даступны на DVD 24 верасня 2007 года.Skins DVD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17. Музыку з серыяла таксама можна набыць на CD.Skins CD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17. Другі сезон пачаўся 11 лютага 2008 года. Трэці сезон — 22 студзеня 2009 года. Чацвёрты сезон — 28 студзеня 2010 года.

5 жніўня 2010 года канал E4 абвясціў імёны новага акцёрскага складу пятага сезону тэлесерыяла.Сустракайце трэцяе пакаленне Skins | Телестрекоза Імёны персанажаў сталі вядомыя 12 снежня.Skins — The gang — E4.com Прэм'ера пятага сезону адбылася 27 студзеня 2011 года.

Сюжэт Тэлесерыял распавядае пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя, якія наведваюць старэйшую школу. Кожная серыя раскрыняе сваю асобную тэму, якая адносіцца да аднаго з герояў, аднак, ёсць некалькі агульных сюжэтных ліній. Кожныя два сезоны акцёрскі склад цалкам змяняецца. У серыяле раскрыняюцца такія паняцці як дысфункцыянальная сям'я, псіхічныя расстройствы, сексуальная самаідэнтыфікацыя, смерць.

Фільм У Guardian 21 мая 2009 гады надрукавалі артыкул пра магчымы фільм па Skins. Па заяве Channel4 фільм цяпер на стадыі «папярэдніх перамоў». Channel4 ужо меў поспех у кіно з фільмам «Мільянер з трушчоб», у якім зняўся зорка першых сезонаў Skins Дэў Патэль.

27 мая 2010 года ў блогу Skins з'явілася пацверджанне здымак фільма. Здымкі пачнуцца ў верасні 2010 года, выпуск запланаваны на лета 2011 года.

На гэты момант, удзел у фільме пацвердзілі Дэў Патэль, Нікалас Холт і Кая Скадэларыя.

Спасылкі

Skins на Channel4.com

Катэгорыя:Праграмы тэлеканала Channel 4 Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2007 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Маладзёжныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлевізійныя франшызы