Азербайджанфільм імя Джафара Джабарлы () — азербайджанская кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў. Заснавана ў 1920 годзе ў Баку пры Наркамасветы рэспублік.Вялікая савецкая энцыклапедыя. Гл. рэд. А. М. Прохараў, 3-е выд. Т. 1. А — Ангоб. 1969. 608 стар, мал.; 47 л. мал. і карт, 1 аддз. л. табл. Першапачаткова называлася Азербайджанскае фота-кінаўпраўленне ў 1923—1926, «Азгоскіно» (1926—1930), «Азеркіно» (1930—1934). «Аздзяржкінпром» (1934), «Азерфільм» (1935—1939), «Бакінская кінастудыя» (1939—1959). З 1960 года — «Азербайджанфільм» імя Дж. Джабарлы.

У розныя часы на кінастудыі здымаліся такія вядомыя фільмы, як «Дваццаць шэсць камісараў», «Аршын Малы-Алан», «Не бойся, я з табой!», Дакументальны «Заваёўнікі мора», «Допыт», «Перад зачыненымі дзвярамі», «Іншае жыццё» «Чорцік пад лэбавым шклом», «Прыватны візіт у нямецкую клініку» і іншыя.

Гл. таксама Спіс кінарэжысёраў Азербайджана

Спасылкі

Інфармацыя пра кінастудыі

Катэгорыя:Кінастудыі Азербайджана Катэгорыя:Мультыплікацыйныя студыі Азербайджана Катэгорыя:Кінакампаніі Азербайджана Катэгорыя:Кінакампаніі СССР Катэгорыя:Кампаніі Баку