Fox Broadcasting Company (часта згадваецца проста як Fox) — амерыканская тэлекампанія. Уладальнікам Fox з’яўляецца Fox Entertainment Group. Адна з найбуйнейшых тэлекампаній свету. Fox заснавана ў 1986 годзе ў Нью-Ёрку Рупертам Мёрдакам. Тэлекампанія стала паспяховай і папулярнай дзякуючы шэрагу вельмі папулярных серыялаў, такіх, як «Сакрэтныя матэрыялы», «Доктар Хаус», «Жанатыя... з дзецьмі», «Косці», «Уцёкі»; мультсерыялаў «Сімпсаны», «Футурама», «Грыфіны» і інш. А таксама дзякуючы ўнікальным перадачам, напрыклад Магія. Выкрыццё.
Крытыка
Навіны, якія выходзяць на канале Fox News актыўна крытыкуюцца за прадузятую (часта прасоўваную ўрадам ЗША ці іншымі ўплывовымі асобамі), патрыятычны, агрэсіўна-імперскі пункт гледжання на сусветныя падзеі. Гэта адзначаецца, у прыватнасці, у фільме Фарэнгейт 9/11.
Спасылкі
Сайт Fox
Катэгорыя:Тэлекампаніі ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы на англійскай мове