Ляво́н Пятро́віч Баршчэ́ўскі (нар. , Полацк) — беларускі педагог, філолаг, перакладчык, рэдактар, грамадскі дзеяч і палітык.
Біяграфія Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў на спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». Працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моў у школе № 10 Полацка, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт). Скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моў (1987), атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук (1989).
У 1990—1995 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XII склікання ад Наваполацкай-Маладзёжнай выбарчай акругі № 174, уваходзіў у склад парламенцкай апазіцыі БНФ. Працаваў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, а таксама быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах і знешнеэканамічнай дзейнасці. Быў суаўтарам канцэпцый прынятых у 1990—1992 гадах законаў «Аб грамадзянстве», «Аб адукацыі», «Аб рэферэндуме» і інш. У красавіку 1992 года на 9-й сесіі ад імя Апазіцыі БНФ прадстаўляў распрацаваны спецыялістамі праект Закона «Аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю», які быў адхілены большасцю Вярхоўнага Савета.
З 1995 года — намеснік старшыні Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», у 1996—1999 гадах — выконваў абавязкі старшыні партыі пасля эміграцыі Зянона Пазняка. Пасля расколу партыі ў 1999 годзе быў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
Шматгадовы намеснік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэя, які быў афіцыйна зачынены ўладамі ў 2003 годзе.
Лявон Баршчэўскі ўзначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр у 2003—2005 гадах, а пасля атрымаў статус «ганаровы старшыня»nashaniva.by. У кастрычніку 2019 года прыпыніў сяброўства ў гэтай арганізацыі да пачатку захадаў уладаў аб яе закрыцці, пасля чаго зноў узяў удзел у яе працы.
На 10-м з’ездзе Партыі БНФ у снежні 2007 года абраны старшынёй партыі. У верасні 2009 года сышоў з пасады старшыні, на якой яго, па выніках з’езду партыі, замяніў Аляксей Янукевіч. У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў пакінуў шэрагі Партыі БНФ.
Творчасць Разам з Сяргеем Шупам стварыў у Мінску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён» (1985).
Перакладчык на беларускую мову класічных эпічных твораў «Эпас пра Гільгамеша», «Іліяда» і «Адысея» Гамера, «Паходжанне багоў» і «Працы і дні» Гесіёда, «Энеіда» Вергілія, ананімнага стараіспанскага эпасу «Песня пра майго Сіда» (разам з Я. Лапаткам), ананімнага эпасу народа майя-кічэ «Попаль-Вух»; перакладчык і ўкладальнік зборнікаў лірыкі Б. Брэхта, Н. Ленаў, Сапфо, Ф. Петраркі, Ф. Гёльдэрліна, Я. Вырхліцкага, К. Кавафіса, С. Обстфельдэра, Анакрэона, Г. Экелёфа, Ду Фу, Э. Кітэльсена, Архілоха, Бабура, С. Стэйнара, Назыма Хікмета, М. Цвятаевай, Аль-Бухтуры, Нэлі Закс, Р. Кэмпбела, Сальваторэ Квазімада, М. К. Сарбеўскага, Г. Лоўсана, Я. Секунда, Г. Радаўскаса, Ф. фон Логау, Мідзьені; анталогіі нямецкай паэзіі эпохі барока «Калі свет ашалеў...»; прозы Г. Бёля (дзе змешчаны, сярод іншага, яго пераклад рамана «Більярд а палове дзясятай»), Ф. Кафкі (у т. л. раманаў «Працэс», «Замак», «Зніклы»). Пераклаў таксама трагедыі Эсхіла «Прыкуты Праметэй», «Персы», Сафокла «Эдып-цар», Эўрыпіда «Медэя», камедыі Арыстафана «Жабы», «Люсістрата», Менандра «Адлюднік», драму Фрыдрыха Шылера «Дон-Карлас», раманы Ё. В. Гётэ «Пакуты маладога Вертэра», К. Гамсуна «Голад», Г. Мастоўскай-Радзівіл «Здань у Малым Замку», Астрыд Ліндгрэн «Усе нашы дзеці з Булербю», Я. Івашкевіча «Панны з Вілька»; паэмы Э. А. По («Тамерлан»), Х. Н. Бяліка («У горадзе разні»), К. І. Галчыньскага («Баль у Саламона»), Ч. Мілаша («Маральны трактат», «Паэтычны трактат»); філасофскія працы Платона «Філеб», Арыстотэля «Арганон 1, 2» і «Паэтыка», І. Канта «Пралегомены да любой будучай метафізікі», Г. Ф. В. Гегеля «Вучэнне аб паняцці і Філасофская энцыклапедыя», Ф. В. Ё. Шэлінга «Філасофскія даследаванні аб сутнасці чалавечай свабоды», «Філасофія як дакладная навука» Э. Гусэрля, дзве працы па навукавучэнні Ё. Г. Фіхтэ, «Ессе Homo» Ф. Ніцшэ, «Эцюды пра любоў і каханне» Хасэ Артэгі-і-Гасэта, «Логіка-філасофскі трактат» Л. Вітгенштайна, Р. Інгардэна «Пра пераклады»; п’есы С. Мрожака («Танга»), Ю. Славацкага («Баладына»), Станіслава Выспяньскага («Вяселле» і «Варшавянка»), С. Бекета («Не-я»), Ф. Дзюрэнмата («Партрэт планеты»), В. Гаўла («Свята ў садзе»), У. Шэкспіра («Макбет»); кнігі нямецкіх гісторыкаў Р. Лінднэра («Гісторыкі і ўлада») і Б. К'яры («Штодзённасць за лініяй фронту»); паасобныя паэтычныя творы і прозу Г. Апалінэра, апавяданні Гамсуна, Ю. Боргена, Б. Шульца, эсэ А. Міхніка, вершы, урыўкі з паэмаў Энхедуанны, Катула, Вергілія, Авідзія, Б. дэ Борна, П. Відаля, Дантэ Аліг’еры, П. дэ Рансара, Л. Камоэнса, Я. Каханоўскага, Н. Буало, Дж. Мілтана, Ю. Бакі, Гётэ, Адама Нарушэвіча, Ф. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Г. Гайнэ, Дж. Кітса, М. Эмінэску, В. фон Хейдэнстама, Х. Н. Бяліка, Х. Р. Хіменеса, Г. Ахтэрберга, Я. Э. Волда, Ю. Чаховіча, Нэлі Закс, Я. Бжэхвы, Г. Граса, Т. Транстромера, Б. Акуджавы, Т. Вянцлавы, Фернанду Песоа і інш.; лібрэта оперы «Чужое каханне наступстваў не бачыць» Ф. У. Радзівіл. Аўтар кніг папулярных нарысаў «Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму» (2003) і «Беларуская літаратура і свет» (2006; разам з П. Васючэнкам і М. Тычынам). Аўтар больш за 30 артыкулаў і навуковы кансультант 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» (1996—2004), а таксама шматлікіх артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры ў сярэдняй школе і ва ўстановах новага тыпу. У 2014 годзе ў кракаўскім архіве (аддзел рукапісаў Бібліятэкі князёў Чартарыйскіх) знайшоў рукапісы невядомых твораў беларускамоўнай літаратуры 1-й трэці ХІХ ст. «Wiersz Ruski o Religii i Obyczayności» і «Jasno czerwony raczek po obłoku skacze...».
Вядомы таксама як публіцыст: шматлікія артыкулы, інтэрв’ю публікаваліся ў беларускай перыёдыцы ў Беларусі і па-за яе межамі. Сааўтар публікацыі «Справаздача аб стане незалежнай культуры ў Беларусі», прэзентаванай на сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў культуры краін Еўрасаюза ў г. Любліне (2011).
Рэдактар серыі «ЕўраГраматыкі» (з 2008). Укладальнік 27-моўнага «Еўраслоўніка» (2008), «Польска-беларускага тэматычнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2013), «Беларуска-польскага тэматычна-тэрміналагічнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2014), «Літоўска-беларускага, беларуска-літоўскага слоўніка» (2021), «Беларуска-англійскага слоўніка» (2023), адзін з укладальнікаў і рэдактараў «Нямецка-беларускага слоўніка» (2006) і «Беларуска-нямецкага слоўніка» (2010). Аўтар «Кароткай граматыкі польскай мовы» (2008), «Беларуска-польскага размоўніка-даведніка» (2011), адзін з аўтараў «Кароткай граматыкі латышскай мовы» (2008), «Кароткай граматыкі нідэрландскай мовы» (2009), «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012). Укладальнік хрэстаматый для сярэдняй школы «Літаратура народаў свету» (т. 1 і 2, 1995) і «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе» (1999; разам з Евай Лявонавай).
Узнагароды Прэмія імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1997). Дыплом Таварыства беларускай школы «Беларускі настаўнік 2009 года». Медаль 100 гадоў БНР (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100. Прэмія імя Карласа Шэрмана за пераклад на беларускую мову «Іліяды» Гамера (2025).
Выбраная бібліяграфія
«На шалях праўды: Выбраная лірыка». Б. Брэхт. Пераклад, 1988. «Танга». Пераклад п’есы С. Мрожака; пастаўленая ў 1989. «Зірні ў паток». Н. Ленаў. Пераклад, 1992. «Літаратура народаў свету. 8 кл.». Укладанне, 1992, «Прыкуты Праметэй». Эсхіл. Пераклад, 1993. «Більярд а палове дзясятай: Раман, апавяданні». Г. Бёль. Пераклад, 1993, «Дон Карлас». Ф. Шылер. Пераклад, 1993, «Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы». Укладанне, пераклад твораў С. Бэкета, Ф. Дзюрэнмата, В. Гавела, 1995, «Літаратура народаў свету. 9 кл., частка І». Укладанне, 1995, «Літаратура народаў свету. 10 кл.». Укладанне, 1995, «Прысуд: Апавяданні і мініяцюры». Ф. Кафка. Пераклад, 1996, «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе. 11 клас». Укладанне (з Е. Лявонавай), 1999, «Пакуты маладога Вертэра». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1999, «Усе нашы дзеці з Булербю». А. Ліндгрэн. Пераклад, 2000, «Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму: Папулярныя нарысы», 2003, «Гісторыкі і ўлада». Р. Лінднэр. Пераклад, 2003, «Норвежско-русский, русско-норвежский словарь». (з Ю. Жалезкам і А. Нурданг), 2004, «Штодзённасць за лініяй фронту». Б. К’яры. Пераклад, 2005, «Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2006. ISBN 978-985-448-065-8, «Пралегомены да любой будучай метафізікі». І. Кант. Пераклад, 2006. ISBN 978-985-6783-13-5, «Беларуская літаратура і свет: Выбраныя тэксты». Укладанне, пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-066-6, «Качка-дзівачка: Анталогія польскай паэзіі ХІХ-ХХ ст. для дзяцей». Укладанне (з У. Сіўчыкавым), пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-068-2, «Nie chyliłem czoła przed mocą: Antologia poezji białoruskiej ХV-ХХ w.». Укладанне (з А. Паморскім), прадмова, 2007. ISBN 978-83-89185-65-5, «Słownik białorusko-łacińsko-europejski», 2007. ISBN 978-83-89185-87-7, «Еўраслоўнік: 28 моў, каля 100 тыс. адзінак перакладу», 2008. ISBN 978-985-448-080-0, «Кароткая граматыка латышскай мовы». (з А. Гуцавым), 2008. ISBN 978-985-448-103-6, «Кароткая граматыка польскай мовы», 2008. ISBN 978-985-448-087-9, «Маральны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2008, «Эдып-цар». Сафокл. Пераклад, 2009. «Кароткая граматыка нідэрландскай мовы». (З Ю. Жалезкам), 2009. ISBN 978-985-448-103-6, «Беларуска-нямецкі слоўнік». Укладанне, рэдагаванне (з М. Кур’янкам і Т. Вайлерам), 2010, ISBN 978-985-6783-98-5, «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы». Укладанне, рэдагаванне (з А. Баршчэўскай), 2011, 4-е выд. 2018. ISBN 978-985-7030-50-7, «Тамерлан». Э. А. По. Пераклад, 2011, «Паэтычны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2011, «Зямля Ульра». Ч. Мілаш. Рэдагаванне перакладу, 2011. ISBN 978-985-6991-47-2, «Беларуска-польскі размоўнік-даведнік», 2011. ISBN 978-985-448-114-2, «Медэя». Эўрыпід. Пераклад, 2012, кніжнае выданне (з прадмовай і каментаром) 2018. ISBN 978-985-23-0009-4, «Кароткая граматыка нямецкай мовы». (з Я. Бяласіным), 2012. ISBN 978-985-448-115-9, Польска-беларускі тэматычны слоўнік для школьнікаў і студэнтаў = Polsko-białoruski słownik tematyczny dla uczniów i studentów. Укладанне, 2012. ISBN 978-985-6992-26-4, «Архіў, 1863». Ю. Вайчунайтэ. Пераклад, 2013, «Вяселле», «Варшавянка». С. Выспяньскі. Пераклад, слова замест пасляслоўя, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0, «Мудрость слова. Сквозь века и народы: Десятиязычный словарь фразеологических эквивалентов». Укладанне (з Н. Ганчаровай, А. Цісыкам, І. Шчарбаковай, А. Коршук і інш.), 2014. ISBN 978-985-08-1754-9, 2-е, дапрац. выд. 2015. ISBN 978-985-08-1844-7, «Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» (з П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2014. ISBN 978-5-94716-255-4, «Жыццё ў праўдзе: Эсэ і прамовы». В. Гавел. Слова замест уступу, 2014. ISBN 978-609-95632-6-8, «Мілаш. Біяграфія». А. Франашак. Рэдагаванне перакладу, 2014. ISBN 978-608-8147-16-2, Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік = Białorusko-polski słownik tematyczno-terminologiczny. Укладанне, 2014. ISBN 978-985-6992-58-5, «Снег». С. Пшыбышэўскі. Пераклад, 2015, «Калевала». Пераклад з фінскай Я. Лапаткі. Рэдагаванне перакладу, 2015. ISBN 978-985-6783-73-2, «Сіняя світа: Казкі, легенды, паданні». Апрацоўка некаторых казак, 2015. ISBN 978-985-15-2485-9, «Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя». (з П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2015. ISBN 978-985-6992-77-6, Два новыя тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст.: Жанравая прыналежнасць, моўныя асаблівасці, праблема атрыбуцыі (з Я. Янушкевічам) // Acta Albaruthenica-16. Warszawa 2016, «І боль, і прыгажосць. Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага». 2016. ISBN 978-985-6992-86-8, «Песні». Сапфо. Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-01-1,