Я́ніс Ры́цас (грэч. Γιάννης Ρίτσος; , , Грэцыя — , , Грэцыя) — грэчаскі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 1 мая 1909 года ў Манемвасіі (Грэцыя).

У пачатку 1930-х гадоў знаёміцца з ідэямі марксізму. У 1948—1952 і 1967—1974 гадах зняволены ўладамі Грэцыі. Яго сацыяльна-палітычныя погляды адлюстраваны ў зборніку вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманне рэчаіснасці. У зборніках лірыкі «Выпрабаванні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссонне» (1954), «Дзённікі высылкі» (1975), «Нататкі сляпога» (1979), «Карані Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяна» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васямнаццаць мелодый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзве 1974) імкненне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасцігнуць таямніцы жыцця. Сюррэалістычныя рысы ўласцівыя вершам зборнікаў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сведчанні» (ч. 1—2, 1963—66). У раманах «Асцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) паказана жыццё грэчаскай правінцыі. Пераклаў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На беларускую мову яго вершы перакладала А. Кобец-Філімонава.

Памёр 11 лістапада 1990 года ў Афінах.

Беларускія пераклады Макронісас. Мн., 1973.

Літаратура Баршчэўскі Л. Рыцас // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Грэцыі Катэгорыя:Перакладчыкі Грэцыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Грэцыі Катэгорыя:Камуністы Грэцыі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Грэцыі