Гваздзіковае дрэва (Syzygium aromaticum) — вечназялёнае дрэва сямейства Міртавых.

Пашырана на Малукскіх аcтравах, культывуецца ў многіх трапічных краінах.

Дрэва сярэдняй вышыні, са скурыстым супраціўным лісцем. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, сабраныя ў кустападобныя суквецці. Плод ягадападобны, аднанасенны.

Усе часткі расліны маюць у сабе гваздзіковы алей, які выкарыстоўваюць у парфумерыі, медыцыне, мікраскапічнай тэхніцы, таксама з'яўляецца крыніцай для атрымання ваніліну. Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва (гваздзіка) выкарыстоўваюць як прыправу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Міртавыя Катэгорыя:Флора Паўднёва-Усходняй Азіі Катэгорыя:Спецыі