Сцяг Вісконсіна () — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Вісконсін.

Сцяг штата Вісконсін уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з размешчанай па цэнтры пячаткай штата, у цэнтры якой надпіс па крузе «E Pluribus Unum» (). Першапачатковы варыянт сцяга быў распрацаваны ў 1863 годзе для палкоў з Вісконсіна, якія ўдзельнічалі ў баях падчас Грамадзянскай вайны у ЗША. У 1913 годзе гэты сцяг стаў сцягам штата.

Так як палова сцягоў штатаў ЗША маюць аднолькавы дызайн — сіняе палотнішча з пячаткай штата, — для адрознення ад іншых падобных сцягоў, у 1980 годзе на сцяг былі дададзеныя надпісы. Уверсе — WISCONSIN (), унізе — 1848, год ўваходжання штата ў ЗША.

Катэгорыя:Сцягі ЗША