Лонданскі мост () — бетонны мост, які злучае Сіці і Саўтварк, падзеленыя Тэмзай.

Мост размешчаны паміж Таўэрскім мостам і чыгуначным мостам вуліцы Кенан-стрыт.

Мост быў адкрыты 17 сакавіка 1973 года, аднак задаўга да гэтага на гэтым месцы таксама існавалі масты. Нейкі час мост, які існаваў на гэтым месцы, быў адзіным праз Тэмзу, адсюль і назва.

Канструкцыя Лонданскага моста нагадвае мост Ватэрлоа, але мае дзве апоры (у Ватэрлоа — чатыры).

Катэгорыя:Масты Лондана Катэгорыя:Масты праз Тэмзу