Сцяг Мічыгана () — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Мічыган.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны герб Мічыгана.

У цэнтры герба светла-сіні шчыт, на якім намалявана ўзыходзячае сонца з-за возера і чалавек, які стаіць на паўвостраве, з паднятай правай рукой і трымае ў левай руцэ даўгаствольную стрэльбу. Усё гэта сімвалізуе мір і здольнасць абараніць яго. Шчытатрымальнікі — лось і вапіці — сімвалізуюць вялікі жывёльны свет Мічыгана, а белагаловы арлан — Злучаныя Штаты Амерыкі.

Тры лацінскіх дэвізу, намаляваных на гербе, азначаюць: На чырвонай стужцы: E Pluribus Unum — «З многіх адзін» На светла-сінім шчыце: Tuebor' '- «Я абараню (свае правы)» На белай стужцы: Si Quaeris Peninsulam Amoenam Circumspice'' — «Калі Вы шукаеце прыемны паўвостраў, паглядзіце вакол» (афіцыйны дэвіз штата).

Катэгорыя:Сцягі ЗША