Дал Рыяда () — раннесярэдневяковае гэльскае каралеўства, якое ахоплівала заходняе ўзбярэжжа Шатландыі (сучасная тэрыторыя вобласці Аргайл і Б’ют) і поўнач Ірландыі (сучасная тэрыторыя графства Антрым).

У канцы V стагоддзя частка ірландцаў з перанаселенай тэрыторыі ірландскай Дал Рыяды перабралася на поўнач Брытаніі, дзе яны заснавалі каралеўства, якое стала вядомым як шатландская Дал Рыяда. У 843 годзе, аб’яднаўшыся з каралеўствам піктаў, утварыла Шатландскае каралеўства.

Катэгорыя:Дал Рыяда Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі