Блакі́тны хрыбе́т, Блу-Рыдж () — ланцуг горных хрыбтоў і масіваў на ўсходзе ЗША, уздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны Апалачаў. Уздымаецца над плато Підмант.
Працягласць гор складае больш 1000 км. Найбольш высокая вяршыня — гара Мітчэл (2037 м). Горы складзены метамарфічнымі пародамі. На схілах растуць шыракалістыя і хвойныя лясы, у міжгорных упадзінах і катлавінах — сенажаці.
Катэгорыя:Апалачы Катэгорыя:Горныя хрыбты ЗША