Сусветная рэлігіяНе блытаць з рэлігіямі свету. — рэлігія, якая распаўсюдзілася сярод народаў розных краін і кантынентаў. У наш час гэтым тэрмінам пазначаюцца толькі тры рэлігіі (прыведзены ў парадку храналогіі ўзнікнення)Гараджа В. И. Религиоведение: Учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений и преп. ср. школы. — 2-е изд., дополненное. — М.: Аспект Пресс, 1995. — 351 с. — ISBN 5-7567-0007-2. Философский энциклопедический словарь. М.: Советская энциклопедия, 1983. : будызм; хрысціянства; іслам.

У адрозненне ад нацыянальных і нацыянальна-дзяржаўных рэлігій, у якіх веравызнальная сувязь паміж людзьмі супадае з этнічнымі і палітычнымі сувязямі (напрыклад індуізм, канфуцыянства, сінтаізм, іўдаізм), сусветныя, ці наднацыянальныя рэлігіі аб’ядноўваюць людзей агульнай веры незалежна ад іх этнічных, моўных ці палітычных сувязяў.

Акрамя таго, пры разглядзе рэлігіі ў якасці сусветнай улічваецца яе ўплыў на ход гісторыі і маштабы распаўсюджвання.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэлігіі