Лак-дзю-Буржэ () — возера ў Францыі, размешчанае ў дэпартаменце Савоя.
Гэта найбуйнейшае і самае глыбокае возера ў краіне. Памеры возера: даўжыня 18 і шырыня ад 1,6 да 3,5 км. Максімальная глыбіня складае 145 м. Буйное прыроднае возера ледавіковага паходжання, утварылася каля 19000 гадоў таму. Папулярны турыстычны аб’ект. Тэмпература вады летам вагаецца паміж 20 і 25 °C.
Аб’ём вады ў возеры эквівалентны гадавому спажыванню пітной вады ў Францыі.
Катэгорыя:Азёры Францыі Катэгорыя:Савоя (дэпартамент)