Ду́бна. Сустракаецца таксама варыянт Дубі́на, ж.. Дубі́ня, ж. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Да 2006 года ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района .

Геаграфія

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера Святое.

Гісторыя Згадваецца паміж 1598 і 1610 гг. як вёска Прапойскай воласці пры продажы маёнтка ТайманаваLVIA, SA-5349, l. 700. У 1649 годзе згадваецца як вёска ў Прапойскім старостве ў Рэчыцкім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 193. У гістарычных крыніцах згадваецца Дубна (1675), Добна (1752). З 1835 году ўладанне Бенкендорфа. У 1884 годзе 25 двароў, 197 жыхароў. У 1926 годзе дзейнічала чатырохкласная школаПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 567.

Насельніцтва 1884 год — 197 жыхароў, 25 двароў 1910 год — 332 чалавекі, 46 двароў 1999 год — 63 чалавекі 2009 год — 20 чалавек 2011 год — 21 чалавек 2019 год — 5 чалавек

Славутасці Паселішча-1 эпохі неаліту і бронзавага веку. На заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ганчароўка. Паселішча-2 эпохі неаліту і бронзавага веку. На паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Збішча. Паселішча-3 эпохі неаліту і бронзавага веку. На захад ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Святое, ва ўрочышчы КупальняПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552. За 4 км на поўнач ад Дубна знаходзіцца гідралагічны помнік прыроды Блакітная крыніца.

Спасылкі

Берега в тумане

Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна