American Express (таксама Amex) — амерыканская фінансавая кампанія. Вядомымі прадуктамі кампаніі з’яўляюцца крэдытныя карты, плацёжныя карты і чэкі. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
Акцыі Amex гандлююцца на нью-ёркскай фондавай біржы. Кампанія уваходзіць у прамысловы індэкс Доу-Джонса.
American Express была заснавана ў 1850 годзе як кампанія па экспедыцыі грузаў і пачала прадаваць фінансавыя і турыстычныя паслугі ў пачатку 1900-х гадоў. Першую плацёжную карту кампанія стварыла ў 1958 годзе. З 1984 па 1995 American Express валодала інвестыцыйнай кампаніяй Lehman Brothers.
Да 2004 года Visa і Mastercard забаранялі банкам-эмітэнтам сваіх картак выпускаць карты American Express у Злучаных Штатах. Гэта прывяло да антыманапольнай судовай справы, ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі ЗША, у выніку якой забарона была скасавана.
Падчас фінансавага крызісу 2008 года Amex была рэарганізавана ў банкаўскую холдынгавую кампанію, што дазволіла ёй атрымаць фінансавую дапамогу ад урада ЗША. На той момант кампанія валодала актывамі на 127 мільярдаў долараў ЗША.
Amex з'яўляецца чацвёртай па велічыні плацёжнай сеткай у свеце па колькасці пакупак пасля UnionPay, Visa і Mastercard. Станам на 31 снежня 2023 года ў свеце дзейнічала 141,2 мільёна картак Amex. Станам на 2025 год кампанія занімае 58-е месца ў спісе Fortune 500.
У 2023 годзе доля Amex складала 9% сусветнага рынку па аб'ёме транзакцый. Крэдытныя карты American Express прымаюцца ў большасці амерыканскіх крамаў, аднак значна менш распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі.
Гл. таксама Visa Mastercard
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фінансавыя кампаніі ЗША Катэгорыя:Кампаніі Нью-Ёрка Катэгорыя:Плацежныя сістэмы