Johnson & Johnson () () — амерыканская кампанія, буйны вытворца касметычных і санітарна-гігіенічных тавараў, а таксама медыцынскага абсталявання. Уваходзіць у спіс Fortune 1000. Штаб-кватэра — у горадзе Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі (ЗША).
Гісторыя Кампанія заснавана ў 1886 годзе. Першапачатковая спецыялізацыя — стэрылізацыйныя матэрыялы, пластыры і медыцынскія тавары.
У 2006 годзе кампанія набыла падраздзяленне па вытворчасці тавараў па догляду цела у буйной амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Pfizer.
Напачатку 1980-х гадоў кампанія стала аб’ектам шантажу, якому папярэднічала серыя атручванняў людзей, якія прымалі прэпарат тайленол, які вырабляўся Johnson & Johnson (ва ўпакоўцы з лекамі невядомым зламыснікам дадаваўся цыяністы калій). Атрутнік, ахвярамі якога сталі сем чалавек, дагэтуль не знойдзены.
Кіраўніцтва кампаніі Глава карпарацыі — Уільям C. Велдан (William C. Weldon), старшыня кіравання і генеральны дырэктар. Таксама ў склад кіраўніцтва ўваходзяць Роберт Дж. Дарэт (віцэ-старшыня і фінансавы дырэктар) і Крысціна A. Поан (віцэ-старшыня). У савет дырэктараў уваходзіць 13 чалавек.
Дзейнасць thumb|220px|left|Штаб-кватэра кампаніі ў Нью-Брансуікe 3 асноўных кірунка дзейнасці кампаніі: Consumer Health Care (спажывецкая прадукцыя); Medical Devices & Diagnostics (прадукцыя для бальніц: медыцынскае вырабы і абсталяванне); Pharmaceuticals (фармацэўтычная прадукцыя).
Johnson & Johnson выпускае шырокі спектр лекавых сродкаў, тавараў па догляду цела пад гандлёвымі маркамі JOHNSON’S Baby, Neutrogena, o.b., Carefree, Reach, Clean & Clear, RoC, кантактныя лінзы Acuvue і інш. Таксама кампаніяй вырабляюцца розныя матэрыялы, прылады, абсталяванне і тэхналогіі для медыцынскіх устаноў. У склад карпарацыі ўваходзяць каля 230 даччыных кампаній у больш чым 50 краінах; прадукцыя Johnson & Johnson прадаецца ў больш чым 175 краінах.
Агульная колькасць персанала — больш 116 тыс. чалавек (2006 год). Выручка кампаніі ў 2008 годзе склала $63,7 млрд, чысты прыбытак — $12,9 млрд.
Даччыныя прадпрыемствы Johnson & Johnson з’яўляецца карпарацыяй з высокім узроўнем дыверсіфікавання прадукцыі; у яе склад уваходзяць больш 230 даччыных прадпрыемстваў — так званая «Сям’я Johnson&Johnson»:
ALZA Corporation ANIMAS Corporation BabyCenter, L.L.C. Biosense Webster, Inc. Centocor Ortho Biotech, Inc. Children With Diabetes, Inc. Cilag Codman & Shurtleff, Inc. Cordis Corporation Crucell nv DePuy, Inc. Ethicon Endo-Surgery, Inc. Ethicon, Inc. Global Pharmaceutical Supply Group (GPSG) Gynecare
HealthMedia Independence Technology, LLC Information Technology Services Janssen Pharmaceutica Janssen Pharmaceutica Products, L.P. Johnson & Johnson, Group of Consumer Companies, Inc. Johnson & Johnson Health Care Systems Inc. Johnson & Johnson — Merck Consumer Pharmaceuticals Co. Johnson & Johnson Pharmaceutical Research & Development, L.L.C. Johnson & Johnson Pharmaceutical Services, L.L.C. LifeScan, Inc. McNeil Consumer Healthcare McNeil Nutritionals Noramco, Inc. OraPharma
Ortho-Clinical Diagnostics, Inc. OCD Ortho-McNeil Pharmaceutical Ortho-Neutrogena (a merge of Neutrogena and Ortho Dermatological) Personal Products Company Penaten Pharmaceutical Group Strategic Marketing (PGSM) Peninsula Pharmaceuticals, Inc. PriCara, Inc. Scios Inc. Tasmanian Alkaloids Therakos, Inc. Tibotec Transform Pharmaceuticals, Inc. Veridex, LLC Vistakon
Гандлёвыя маркі
Acuvue Actifed Ambi Aveeno Bactidol Band-Aid Benadryl Benecol Bengay Benylin Bonamine Caladryl Carefree (feminine hygiene)|Carefree childrenwithdiabetes.com Clean & Clear Coach (brand)|Coach Coach Professional Coach Sport Codral Combantrin Compeed Conceptrol Cortaid Cortef
Delfen Desitin Dolormin E.P.T. Efferdent First-Aid Gynol Healthy Woman Imodium Johnson’s Baby Johnson & Johnson Red Cross Jontex K-Y Jelly|K-Y Lactaid Listerine Listermint Lubriderm Luden’s Micatin Miconazole|Monistat ibuprofen|Motrin Motrin Children Myadec
Mylanta Nasalcrom Neko Neosporin Neutrogena Nicoderm Nicorette Nizoral Nu-Gauze O.B. OneTouch Ultra|OneTouch Pediacare Penaten Pepcid Pepcid AC Polysporin Ponstan Priligy Purell Quantrel REACH (brand)|REACH Reactine Regaine
Rembrandt (whitening)|Rembrandt Remicade RoC Minoxidil|Rogaine Rolaids Shower to Shower Simply Sleep Simponi Sinutab Splenda St. Joseph (aspirin)|St. Joseph Stayfree (feminine hygiene)|Stayfree Steri-Pad Stim-u-dent Sudacare Sudafed Tucks Pads Tylenol Tylenol Baby Tylenol Children Unicap Vania Visine Zyrtec
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Інтэрв’ю з дырэктарам па маркетынгу Johnson & Johnson у Расіі і СНД Юліяй Палеявай Twitter Johnson & Johnson
Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі ЗША Катэгорыя:Фармацэўтычныя кампаніі Катэгорыя:Вытворцы медыцынскага абсталявання Катэгорыя:Карыстальнікі Twitter