Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мікалаеўка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыбарскі сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыбар. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Царкоўе. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Меркулавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. 30 ліпеня 1964 года вёска Царкоўе атрымала назву СаўгаснаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Зялёны Краж (зліўся з вёскай Фундамінка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў МікалаеўскіРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікалаеўскага сельсавета 13 населеных пунктаў. 26 сакавіка 1987 года ў склад Рагінскага сельсавета перададзена вёска АляксандраўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 20 ліпеня 2010 года вёсцы Саўгасная вернута ранейшая назва — ЦаркоўеРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 июля 2010 г. № 21 О переименовании сельского населенного пункта .
Склад У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1928 года — пасёлак Азэтаўка, да 1929 года — пасёлак Зборны, да 1930 года — пасёлак Міхееў, да 1969 года — пасёлак Зялёны Краж, да 1996 года — вёска Анастасеўка.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 801 чалавек.
Вядомыя выхадцы Сяргей Аляксеевіч Панамароў (1908—1968) — Герой Савецкага Саюза. Рыгор Якаўлевіч Кісялёў (18.5.1913 — 10.4.1970) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, у 1968—1970 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Яго імя носіць вясковая сярэдняя школа.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе