Фрэнк Герберт (; 8 кастрычніка 1920, Такома, Вашынгтон, ЗША — 11 лютага 1986, Мэдысан, Вісконсін, ЗША) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, вядомы, перш за ўсё, як аўтар цыклу «Хронікі Дзюны», асабліва першага рамана з гэтага цыклу — «Дзюна». Сага аб Дзюне, дзеянне якой адбываецца ў аддаленай будучыні і працягваецца на працягу пяці тысячагоддзяў, падымае такія пытанні, як выжыванне чалавецтва ў працэсе эвалюцыі, праблемы экалогіі, узаемадзеяння рэлігіі, палітыкі і ўлады. Многія лічаць гэты цыкл класікай навуковай фантастыкі.
Біяграфія Фрэнклін Патрык Герберт-малодшы нарадзіўся 8 кастрычніка 1920 года ў Такоме (штат Вашынгтон) у сям’і Фрэнкліна Патрыка Герберта-старэйшага і Эйлін Герберт. З дзяцінства захапляўся кнігамі. У юныя гады працаваў у газетах, у тым ліку фатографам.
Пасля таго як ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну, ён шэсць месяцаў служыў фатографам у Ваенна-марскім флоце ЗША, атрымаў чэрапную траўму і быў дэмабілізаваны.
Пасля вайны Герберт вучыўся ў Вашынгтонскім універсітэце, які не скончыў.
Вярнуўся да працы ў медыя і дзесяць гадоў быў аўтарам і рэдактарам часопіса California Living.
Быў тройчы жанаты. Ад двух шлюбаў меў адну дачку і двух сыноў.
Памёр 11 лютага 1986 года ў Мэдысане (штат Вісконсін) ва ўзросце 65 гадоў.
Творчасць Першы твор Фрэнка Герберта пад назвай "Шукаеш штосьці?" () пабачыў свет у красавіку 1952 года.
Аднак шырокую вядомасць пісьменнік атрымаў толькі ў 1963 годзе, калі быў апублікаваны ягоны твор «Свет Дзюны» (). Працяг атрымаў назву «Прарок Дзюны» (). У 1965 годзе гэтыя два творы былі аб'яднаны ў раман «Дзюна», які хутка стаў адным з самых папулярных фантастычных раманаў XX стагоддзя.
Працяг гісторыі Дзюны:
«Месія Дзюны» (, 1969) «Деці Дзюны» (, 1976) «Бог-імператар Дзюны» (, 1981) «Ерэтыкі Дзюны» (, 1984) «Капітул Дзюны» (, 1985).
Фрэнк Герберт з'яўляецца аўтарам шматлікіх іншых твораў.
Ідэі і тэмы Фрэнк Герберт у сваіх творах даследаваў складаныя ідэі, звязаныя з філасофіяй, рэлігіяй, псіхалогіяй, палітыкай і экалогіяй. Мекаторыя з іх сталі актуальнымі ў наш час. Пры гэтым ён ухіляўся ад таго, каб даваць чытачам гатовыя адказы на цяжкія пытанні.
Ключавыя тэмы ягоных твораў:
Праблема лідара – чаму людзі схільныя безумоўна падпарадкоўвацца харызматычным кіраўнікам, як павязаны паміж сабою рэлігія, палітыка і ўлада. Экалогія – быў адным з першых аўтараў-фантастаў, хто высунуў экалагічную тэматыку на першы план. Выжыванне і адаптацыя чалавека, ягоныя магчымасці і патэнцыял. Сутнасць разумнасці, вар'яцтва і ўздзеяння на чалавека рэчываў, якія змяняюць ягоныя паводзіны і якасці (напрыклад, прыправа, або меланж — у «Дзюне»). Роля навучанне, выкладання і сістэмнага мыслення ў фармаванні цывілізацыі.
Узнагароды Фрэнк Герберт быў адзначаны літаратурнымі прэміямі Х’юга і Неб’юла. Уплыў «Дзюна» Фрэнка Герберта — найбольш прадаваны навукова-фантастычны раман усіх часоў, а ўвесь цыкл лічыцца класікай жанру навуковай фантастыкі.
Серыя неаднаразова адаптавалася, у тым ліку ў выглядзе:
мастацкага фільма «Дзюна» Дэвіда Лінча (1984), міні-серыялаў «Дзюна Фрэнка Герберта» (2000) і «Дзеці Дзюны» (2003), трылогіі Дэні Вільнёва «Дзюна» (2021), «Дзюна: Частка другая» (2024), трэцяя частка якой рыхтуецца да снежня 2026 года, серыяла HBO «Дзюна: Прароцтва».
Пераклад на беларускую мову У 2025 годзе раман «Дзюна» быў выданы на беларускай мове выдавецтвам «Янушкевіч». Пераклад выканаў Ігар Кулікоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Х’юга Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Неб’юла» Катэгорыя:Памерлі ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі