Мікалай Сяргеевіч Акулаў (,  — ) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнетызму. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1931), акадэмік АН БССР (1940)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941).

Біяграфія Нарадзіўся ў Арле. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1926). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1929). Доктар фізіка-матэматычных навук (1936). Прафесар МДУ (1931). У 1931-54 загадчык кафедрай магнетызму МДУ, адначасова ў 1940—1946 акадэмік-сакратар Аддзялення тэхнічных навук АН БССР. Працаваў у МДУ да 1954. У 1955—1957 — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1959-64 загадчык лабараторыяй Фізіка-тэхнічнага інстытута, з 1963 — загадчык аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР, з 1967 — загадчык лабараторыі гэтага аддзела.

Навуковая праца Асноўныя працы прысвечаны ферамагнетызму. Сфармуляваў у 1928 закон індукаванай анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі ферамагнетыкаў і грае вялікую ролю ў сучаснай тэорыі магнітных матэрыялаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнетыкаў.

У 1934 незалежна ад Ф. Бітэра прапанаваў метад магнітнай металаграфіі і эксперыментальна даказаў існаванне абласцей спантанага намагнічвання ферамагнетыкаў. Даследаваў уплыў магнітных палёў і пругкіх высілкаў на розныя фізічныя характарыстыкі ферамагнітных металаў, вывучаў тэмпературную залежнасць найважнейшых магнітных параметраў.

Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Стварыў апаратуру па неразбуральным метадам кантролю прамысловай прадукцыі — дэфектаскопы, магнітны анізометр, магнітны мікраметр і інш.

Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, фізіцы гарэння, тэорыі пластычнасці і трываласці, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, сегнетаэлектрычнасці, біяфізікі.

Пры непасрэдным удзеле М. С. Акулава быў створаны Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі.

Сачыненні Ферромагнетизм. М.; Л., 1939. Основы химической динамики. М., 1940. Теория цепных процессов. М.; Л., 1951. Дислокация и пластичность. — Минск: Изд-во АН БССР, 1961.

Ушанаванне Прэмія Германскай акадэміі навук (1930) Прэмія Ракфелераўскага фонду (ЗША, 1932) Прэмія Германскай Акадэміі навук (1930-я) Сталінская прэмія (1941) — за ўжыванне распрацаванай ім тэорыі ферамагнетызму да дэфектаскапіі металаў, II ступень. Прэмія імя М. В. Ламаносава (1953). Дзяржаўная прэмія БССР (1976, пасмяротна) У Мінску на будынку Інстытута прыкладной фізікі (да 1980 Аддзел неразбуральнага кантролю) АН БССР (вул. Акадэмічная, 16) у 1977 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў).

Літаратура Академик Николай Сергеевич Акулов (К 100-летию со дня рождения). Мн., 2000. Николай Сергеевич Акулов (к 60-летию со дня рождения). — Инженерно-физический журнал, 1960, Т.3, № 12, с. 119.

Перов Н. С. Николай Сергеевич Акулов. (Серия: Выдающиеся ученые физического факультета МГУ). М: Физический факультет МГУ, 2003. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі Академик АКУЛОВ Николай Сергеевич Мікалай Сяргеевіч Акулаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ (пасля 1917) Катэгорыя:Лаўрэаты Ламаносаўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР