ГалапагасНапісанне Галапагас, а таксама сінонімы назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.451, таксама Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон (, ад  — від вадзяных чарапах) — архіпелаг у Ціхім акіяне, за 972 км на захад ад Эквадора, які складаецца з 13 асноўных вулканічных астравоў, 6 невялікіх астравоў і 107 скал і намыўных тэрыторый. Лічыцца, што першы востраў сфарміраваны 5-10 млн гадоў таму ў выніку тэктанічнай актыўнасці. Самыя маладыя астравы — Ізабэла і Фернандына — да цяперашняга часу на стадыі фарміравання, апошняе вулканічнае вывяржэнне было ў 2005 годзе.

Галапагоскія астравы належаць Эквадору. Насельніцтва архіпелага складае каля 30 тыс. чалавек. Плошча — 7880 км².

Астравы вядомыя найперш вялікай колькасцю мясцовых відаў фаўны і праведзеным тут даследаваннем Чарлза Дарвіна, якое паслужыла яму штуршком да стварэння эвалюцыйнай тэорыі паходжання відаў.

Паходжанне назвы Астравы атрымалі сваю назву ад гіганцкіх марскіх чарапах, па-іспанску называных у множным ліку як «galápagos» — «вадзяныя чарапахі».

Гісторыя Галапагас афіцыйна адкрыты ў сакавіку 1535 года святаром іспанскага паходжання Томасам дэ Берланга.

12 лютага 1832 года Эквадор анексаваў архіпелаг.

У 1835 годзе экспедыцыя, у складзе якой быў і малады натураліст Чарлз Дарвін, даследавала астравы.

У 1936 годзе яны былі абвешчаныя Нацыянальным паркам (да гэтага астравы былі месцам спасылкі катаржнікаў), у 1978 годзе — Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе — запаведнікам сусветнай біясферы. У 1953 годзе на астравах пабываў Тур Хеердал у пошуках спадчыны інкаў.

Геаграфія Астравы размешчаны паблізу экватара. Ад 1 ° 40 'паўночнай шыраты да 1 ° 36' паўднёвай шыраты, і ад 89 ° 16 'да 92 ° 01' заходняй даўгаты.

На астравах практычна адсутнічаюць крыніцы прэснай вады.

Архіпелаг знакаміты сваімі флорай і фаунай. Вялікая колькасць насельнікаў архіпелага — эндэмікі. Гэта прываблівае мноства турыстаў. Шырока папулярны дайвінг.

Вулкан Вольф — найвышэйшы пункт Галапагоскіх астравоў (1707 м над узроўнем мора).

Гл. таксама Вялікі бар’ерны рыф Нацыянальны парк Камода Паўвостраў Вальдэс

Літаратура

Bodo Müller und Matthias Stolt: Galápagos Die verwunschenen Inseln (2003) (BLV) ISBN 3-86108-909-2 Thor Heyerdahl and Arne Skjolsvold, Archaeological Evidence of Pre-Spanish Visits to the Galápagos Islands, Memoirs 12, Society for American Archaeology, 1956 Quammen, David, (1996). The Song of the Dodo. Touchstone, New York. Constant, Pierre: The Galápagos Islands: A Natural History Guide (2004) W. W. Norton & Company, Inc. ISBN 962-217-742-5 Энцыклапедыя Брытаніка, 1911. A Brief Introduction to the Geology of the Galapagos

Катэгорыя:Біясферныя рэзерваты Эквадора Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Шчытавыя вулканы Катэгорыя:Вулканы Эквадора Катэгорыя:Архіпелагі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна