Рычард Тымаці «Цім» Крынг (; нар. 9 ліпеня 1957) — амерыканскі сцэнарыст і прадзюсар, вядомы сваёй працай над тэлесерыяламі «Strange World», «Расследаванне Джордан» і «Героі». Ён скончыў кінашколу пры Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі () у 1983 годзе.Спіс выпускнікоў USC School of Cinematic Arts

Свой першы вопыт у якасці сцэнарыста, ён атрымаў працуючы над серыялам «Рыцар дарог». У 1987 годзе Цім Крынг у суаўтарстве з Джэфам Лоўбам () напісаў «Teen Wolf Too».

Фільмаграфія

Акцёр 2003 — No Regrets

Прадзюсар 1999—2001 — Правідэнс / Providence 2001—2007 — Расследаванне Джордан / Crossing Jordan 2006—2010 — Героі / Heroes

Сцэнарыст 1985 — Misfits of Science 1986 — Рыцар дарог / Knight Rider 1987 — Bay Coven 1987 — Ваўчанё 2 / Teen Wolf Too 1994 — Надзея Чыкага / Chicago Hope 1994 — Without Consent 1995 — Разбіся для мяне/ Falling for You 1998 — Падстава / Sublet 1998 — L.A. Doctors 1999 — Strange World 1999—2001 — Правідэнс / Providence 2001—2007 — Расследаванне Джордан / Crossing Jordan 2006—2010 — Героі / Heroes

Узнагароды і намінацыі У 2007 годзе быў намінаваны на прэмію «Эмі» у намінацыі «Лепшы драматычны серыял» як прадзюсар серыяла «Героі». За працу над гэтым жа серыялам яму было прысвоена званне «Майстры навуковай фантастыкі».Master of Sci-Fi: Tim Kring

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Прадзюсары ЗША