Мікалай Лапіцкі (, в. Грэлікі, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — , Глен-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог. Магістр багаслоўя. Дзеяч беларускай эміграцыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і Сцяпана і Домны. Рэлігійныя бацькі далі дзецям традыцыйнае хрысціянскае выхаванне. У 1934 годзе прыняў дыяканскія пасвячэнні, неўзабаве — сан прасвітэра. У 1935 годзе атрымаў ступень магістра багаслоўя за працу «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панавання Уладыслава Ягайлы». Служыў у прыходзе ў Ашмянах. У 1935 годзе прызначаны настаяцелем у Свята-Пакроўскую царкву ў Сцяфанполле (Дзісенскі павет), дзе служыў да 1942 года. Быў жанаты з Валянцінай Трафімук. У Сцяфанполлі ў М. Лапіцкага нарадзіўся сын. З 1942 года ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у Мінскім царкоўным саборы (1942), які абвясціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года.
Пасля 1944 годзе эмігрыраваў, спачатку ў Германію. У Рэгенсбургу Мікалай Лапіцкі арганізаваў беларускі праваслаўны прыход і кіраваў будаўніцтвам царквы, якую ў 1946 годзе асвяцілі ў імя святой Ефрасінні Полацкай. Некаторы час быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе. З 1950 года ў ЗША, дзе таксама актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. Быў настаяцелем беларускай парафіі ў Саўт-Рыверы і парафіяльнай школы пры ёй, дзе сам быў выкладчыкам. Удзельнічаў у выданні часопісу «Царкоўны Сьветач», пэўны час быў яго рэдактарам.
Памёр у Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мястэчка Глен-Спэй (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могільніках у Саўт-Рыверы.
Крыніцы
Літаратура Адамковіч А. Тры жыцці Сцяпанпольскай царквы // Бацькаўшчына, № 10. — кастр. 2009; Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн., 2007; Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч // Каментары. — Мн., 2011. — С. 203. Цярпіцкі, В. Сьвятой памяці а. пратапрасьвіцер Мікалай Лапіцкі // Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. — 1989. — № 12. — С. 9.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады