Акця́бр. Сустракаецца таксама варыянт Папоўка, ж. (, ; да 1919 года Папоўка, у 1919 годзе Троцкае, з 1931 да 30 снежня 1961 года Сталіна) — аграгарадок, цэнтр Акцябрскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Размешчана на шашы Доўск — Гомель ().
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца шыротная вуліца, на захадзе вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы). Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны могільнік (9 насыпаў, на паўночна-ўсходняй ускраіне) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Троцкага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 1931 года цэнтр Сталінскага сельсавета, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 30 снежня 1961 года цэнтр Акцябрскага сельсавета.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 11 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 11 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 49 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Краснаакцябрскі», знаходзіліся аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.
Дынаміка 1926 год — 6 двароў, 43 жыхары. 1959 год — 403 жыхары (паводле перапісу). 1994 год — 830 жыхароў, 309 двароў. 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.
Славутасці Курганны могільнік перыяду сярэднявечча (X — ХІІІ стагоддзі) —
Літаратура
— С. 223.
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі