Цэнт ( «сто») — вытворная грашовая адзінка і разменная манета вартасцю ў адну сотую базавай валюты 55 краін.
Этымалогія Слова «цэнт» паходзіць ад лацінскага centum («сто»). У шэрагу выпадкаў можа мець мясцовыя назвы: сэн, сэніці, сэнтэ, сэнці, сін і да т. п. У Самалі разменная манета афіцыйна завецца: на англійскай мове — цэнт, на італьянскай — чэнтэзіма, на арабскай і самалійскай — сэнці.
Скарачаецца як c (у большасці краін ад ), ct (прыкладам, у Літве ад ) ці s (прыкладам, у Эстоніі ад ). У многіх краінах, што выкарыстоўваюць цэнт, для яго пазначэння таксама выкарыстоўваецца знак ¢, а на Тайвані і ў Ганконгу — іерогліфы (адпаведна, 分 і 仙).
Разменная грашовая адзінка Еўразоны носіць назву «еўрацэнт». Адзіная дзяржава, дзе для агульнаеўрапейскіх манет захавалася традыцыйная назва — Грэцыя. Тут, як і ў часы ўжытку драхмы, вытворная грашовая адзінка афіцыйна завецца лептай ( ад , што даслоўна азначае «без лупіны», то бок «маленькі», «тонкі»).
У Ганконгу і Макаа адна сотая базавай валюты пазначаецца іерогліфам 仙, які чытаецца як «сін» () — запазычанне слова «цэнт» з англійскага.
У Злучаных Штатах і Канадзе аднацэнтавую манету звычайна завуць пені (на ўзор англійскага пені).
Ад лацінскага слова centum («сто») таксама паходзяць назвы разменных грашовых адзінак некалькіх дзясяткаў англа-, франка-, італа-, іспана- і партугаламоўных краінГл. таксама артыкул «Ізаглоса кентум-сатэм»: сантым (); сэнтава ( — даслоўна «адна сотая»); сэнтэсіма і чэнтэзіма ( ад — таксама «адна сотая»); сэнтыма (, ).
Запазычаннем з лацінскага таксама з’яўляецца албанскае слова qind, што азначае «сто» і дае назву разменнай грашовай адзінцы Албаніі — кіндарцы.
Знак цэнта Знак цэнта () — гэта лацінская літара c, перакрэсленая па вертыкалі ці па дыяганалі (¢). Адменнік знака — c без рыскі ці з рыскай, што перасякае толькі ніжняе паўкола літары. Знак выкарыстоўваецца ў многіх краінах, дзе разменнай грашовай адзінкай з’яўляецца цэнт ці сэнтава (прыкладам, на Кубе і ў Мексіцы). І, зазвычай, у адрозненне ад знака долара, гэты знак пішуць не да, а пасля грашовай сумы.
Цікавыя факты Згодна ацэнкаў, у ЗША штогод губляюць дробязі на суму ў 216 млрд долараўЮ. Смірнова // Навука і жыццё. — 2011. — № 1. — С. 92-94..
Катэгорыя:Грашовыя адзінкі паводле алфавіта