Юліяна Луіза Эма Марыя Вільгельміна Аранская-Насауская (; 30 красавіка 1909, Гаага — 20 сакавіка 2004, Сустдэйк) — каралева Каралеўства Нідэрландаў з моманту адрачэння яе маці Вільгельміны ў 1948 годзе да яе ўласнага адрачэння ў 1980 годзе на карысць дачкі Беатрыкс. Затым да канца жыцця насіла тытул прынцэсы Нідэрландаў.
У гонар каралевы Юліяны названая гара ў Сурынаме, канал на поўдні Нідэрландаў, аэрапорт на востраве Святога Марціна.
Катэгорыя:Аранская дынастыя Катэгорыя:Каралі нідэрландскія Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Кіруючыя каралевы