Фрыдэрыка Сафія Вільгельміна Пруская (; 7 жніўня 1751, Берлін — 9 чэрвеня 1820, Апелдорн) — прынцэса Прусіі, спадчынная штатгальтар Нідэрландаў.
Вільгельміна нарадзілася ў сям'і прынца Аўгуста Вільгельма Прускага і яго жонкі Луізы Амаліі, народжанай прынцэсы Браўншвайга-Вольфенбютэля.
Вільгельміна выйшла замуж за штатгальтара Нідэрландаў Вільгельма V Аранскага. Шлюбу паспрыяў дзядзька Вільгельміны, кароль Прусіі Фрыдрых II. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Фрыдэрыка Луіза Вільгельміна Аранская-Насаўская (1770—1819), замужам за Карлам Георгам Аўгустам, спадчынным прынцам Браўншвайга-Вольфенбютэля; Вілем (1772—1843), кароль Нідэрландаў, жанаты з Вільгельмінай Прускай, дачкой прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, пляменніцай Вільгельміны; Вільгельм Георг Фрыдрых Аранскі-Насаўскі (1774—1799).
Спасылкі
Катэгорыя:Гогенцолерны Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Прынцэсы Прусіі