Англа-беларускае таварыства (АБТ, Anglo-Byelorussian Society) — грамадская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Заснавана 16 сакавіка 1954 г. ў Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі беларускай эміграцыі і англійскімі навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан.
Дзейнасць Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане таварыства з’яўляецца цэнтрам беларускага навукова-культурнага жыцця Вялікабрытаніі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культурных праблемах жыцця беларускага народа. 3 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў універсітэтаў Вялікабрытаніі, Брытанскай Нацыянальнай Асацыяцыяй усходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кнігі апавяданняў С. Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П. Мэё (1976, на англійскай мове), зборнікі вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі (1983, на беларускай і англійскай мовах) і інш.
Кіраўнікі АБТ Прэзідэнты: Д. Ормсбі-Гор Л. Гарлех А. Макмілін
Старшыні: Оберан Герберт (1965—73) Джон Джоліф (1974—80) Джым Дынглі (1981—пач. 1990-х і з 2004 па 2014) Роўэн Карстэрз Васіль Еўдакімаў Браян Бэнет (з 2014)
Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010. Ляднёва А. Англа-беларускае таварыства // БелЭн у 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.
Спасылкі Сайт АБТ
Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:1954 год у Вялікабрытаніі