Канстытуцыя Бельгіі — асноўны закон Каралеўства Бельгія.
Гісторыя Пасля рэвалюцыі 1830 Бельгія, якая раней уваходзіла ў склад Нідэрландаў, атрымала незалежнасць. Да 25 лістапада 1830 г. часовы ўрад Бельгіі падрыхтаваў чарнавую версію канстытуцыі новай дзяржавы і перадаў яе на разгляд нацыянальнаму кангрэсу — часоваму заканадаўчаму органу, сфармаванаму спецыяльна для прыняцця новай канстытуцыі. Кангрэс адобрыў прапанаваны часовым урадам праект 7 лютага 1831 г. Канстытуцыя ўступіла ў сілу 26 ліпеня 1831 г.
Бельгія стала канстытуцыйнай манархіяй. На яе трон быў прызваны герцаг Леапольд з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі.
Спасылкі Тэкст канстытуцыі на галандскай мове Тэкст канстытуцыі на французскай мове Тэкст канстытуцыі на нямецкай мове Неафіцыйны пераклад канстытуцыі на англійскую мову
Бельгія Катэгорыя:Дзяржаўны лад Бельгіі