Чырвоная кніга — анатаваны спіс рэдкіх жывёл, раслін і грыбоў, а таксама тых, якiя знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Чырвоныя кнігі бываюць рознага ўзроўню — міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя.

Першая арганізацыйная задача аховы рэдкіх відаў і відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, — іх інвентарызацыя і ўлік як у глабальным маштабе, так і ў асобных краінах. Без гэтага нельга прыступаць ні да тэарэтычнай распрацоўкі праблемы, ні да практычных рэкамендацый па выратаванні асобных відаў. Задача не простая, і яшчэ 30—35 гадоў таму рабіліся першыя спробы скласці спачатку рэгіянальныя, а затым сусветныя спісы рэдкіх і знікаючых відаў звяроў і птушак. Аднак звесткі былі ці занадта лаканічныя і ўтрымлівалі толькі пералік рэдкіх відаў, ці, наадварот, вельмі грувасткія, бо ўключалі ўсе наяўныя даныя па біялогіі і выкладалі гістарычную карціну скарачэння іх арэалаў.

Гл. таксама Чырвоная кніга Беларусі

Спасылкі Беларусь Сайт «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» РФ Сайт «Чырвоная кніга РФ» Чырвоная кніга Маскоўскай вобласці  — поўны тэкст (zip-выява, 1,7 МБ) Сайт «Чырвоная кніга Смаленскай вобласці» Украіна Чырвоная кніга Украіны (усе выданні) Запампаваць Чырвоную кнігу Украіны на сайце Міністэрства аховы навакольнага прыроднага асяроддзя Украіны Іншыя рэсурсы Катэгорыі і крытэрыі Чырвонага спісу МСАП Чырвоныя кнігі раслін на «Плантарыуме»