Палігамія (ад — шматлікі і γάμος — шлюб) — шматшлюбнасць, пры якім шлюбны партнёр аднаго полу мае больш аднаго шлюбнага партнёра процілеглага полу. Мае дзве формы — палігінія і паліандрыя. Супрацьпастаўляецца манагаміі, у рамках якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў.
У перыяд старажытных цывілізацый палігамны шлюб быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў кіруючых колаў дзяржавы. Багатыя і знатныя мужчыны старажытных Егіпту, Вавілону, Персіі, Кітая, Грэцыі, Рыму мелі ўласны гарэм. Здараліся і адваротныя выпадкі, калі ўплывовыя ў грамадстве жанчыны мелі мужчынскі гарэм. Але сустракаліся выпадкі, калі прадстаўнікі сярэдняга класу старажытных часоў мелі больш за адну жонку, паведамленні аб гэтым час ад часу сустракаюцца ў літаратурных творах часоў старажытных цывілізацый.
У эпоху Сярэднявечча і Новага часу палігамны шлюб быў афіцыйна распаўсюджаны ў нехрысціянскіх краінах свету. Аднак, у «фактычнай» палігаміі (наяўнасці, напрыклад, гарэму) розныя гісторыкі абвінавачвалі таксама і ўплывовых асоб хрысціянскага свету, напрыклад, расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ, англійскую каралеву Елізавету ІС.Цвейг. Мария Стюарт. Мн «Полымя», 1982, с. 265. Палігамія была распаўсюджана сярод хрысціян-анабаптыстаў Мюнстэра (Германія) з 1534 па 1535 гWho Were the Anabaptists?//The Watchtower June 15, 2004, p. 12.
У час Найноўшай гісторыі палігамія захавала шырокае распаўсюджанне пераважна ў мусульманскіх краінах, а таксама ў традыцыйных грамадствах, асабліва Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цікава, што сярод мусульман свету практыка палігамных шлюбаў страчвае сваю папулярнасць, але ў сучаснай Афрыцы палігамія шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных рэлігій, у тым ліку хрысціянскіхIs Christian Marriage Succeeding in Africa?//The Watchtower March 1, 1973, p. 152.
Гл. таксама Паліандрыя Манагамія Бігамія Агамія Палігінія
Катэгорыя:Дэмаграфічная тэорыя Катэгорыя:Этналогія Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Шлюб