thumb|200px|Аўстралія і Акіянія

Аўстра́лія і Акія́нія — частка свету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Агульная плошча Аўстраліі і Акіяніі складае 8,52 млн. км², насельніцтва — 33,8 млн. чал.

Пры падзеле ўсёй сушы на часткі свету Акіянія звычайна аб’ядноўваецца з Аўстраліяй у частку свету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку свету і радзей разглядаецца як частка свету «Аўстралія і Акіянія» Большая советская энциклопедия, статья «Части света». У англамоўных краінах частка свету «Аўстралія і Акіянія» завецца проста «Oceania». З іншага боку, нярэдка паняцце «Oceania» супадае па сэнсе з беларускім «Акіянія».

Краіны

 Аўстралія  Вануату  Кірыбаці  Маршалавы Астравы  Мікранезія  Науру  Новая Зеландыя  Палау  Папуа — Новая Гвінея  Самоа  Саламонавы Астравы  Тонга  Тувалу  Фіджы