Косць — разнавіднасць злучальнай тканкі, якая складае асноўную частку шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Косці выконваюць абарончую, апорную і рухавую функцыі, а таксама з’яўляюцца рэзервуарам мінеральных рэчываў.
Касцявая тканка змяшчае ў сабе з калагенавымі валокнамі, крышталізаваным кальцыем (у выглядзе гідроксіапатыту) і спецыялізаванымі клеткамі (, , ), замацаванымі ў гэтым матрыксе.
Грэчаская назва косці ὀστέον (остэон) часта выкарыстоўваецца як прыстаўка ў медыцынскіх тэрмінах (напрыклад, астэапароз)Roberto Batisti, 'ὀστοῦν, ὀστέον (Moer. ο 27)', in Olga Tribulato (ed.), Digital Encyclopedia of Atticism. With the assistance of E. N. Merisio. DOI: https://doi.org/10.30687/DEA/2974-8240/2023/02/026. Лацінская назва os выкарыстоўваецца ў сістэмах анатамічнай тэрміналогіі, такіх як Terminologia Anatomica, для наймення асобных касцей (напрыклад, os frontale, os capitatum, os coxae).
Класіфікацыя касцей
Тыпы тканкі Касцявая тканка падзяляецца на два асноўныя тыпы: Кампактная косць — утварае шчыльную вонкавую абалонку касцей і пакрывае губкаватую косць. Губкаватая (трабекулярная) косць — знаходзіцца пад кампактнай тканкай, атачае касцёвамазгавую поласць, дзе адбываецца ўтварэнне клетак крыві.
Косці паводле формы Косці падзяляюцца на: Доўгія (напрыклад, , сцягно). Кароткія (косці запясця, перадплюсны). Плоскія (косці чэрапа). Няправільныя (косці твару). Сэзамападобныя — дробныя акруглыя косці, якія ўтвараюцца ў сухажыллях.
Клеткі і міжклеткавае рэчываhttp://www.histology.narod.ru/lectures/lecture_08/l_08.htm
Клеткі: Астэагенныя (ствалавыя, паўствалавыя, астэабласты)
Асноўныя: Астэацыты — спелыя касцявыя клеткі, функцыя якіх — абмен рэчываў у касці. Астэабласты — ажыцяўляюць сінтэз бялкоў, утварэнне касцявой тканкі, адкладанне салей кальцыю. Астэакласты — макрафаг (манацыт косткі), які рассмоктвае старую касцявую тканку.
Міжклеткавае рэчыва: Асеін Асеамукоід
Кровазабеспячэнне і інервацыя Як правіла, праз кожную косць праходзіць адна . Яна адыходзіць ад прылеглай артэрыі і прасякае косць праз , жывячы яе ўнутраныя структуры — касцявы мозг, губкаватую косць і ўнутраны слой кампактнай косці. Касцявую артэрыю суправаджаюць вазаматорныя нервы, выконваючы задачу рэгуляцыі патоку крыві.
Парушэнне кровазабеспячэння косці можа прыводзіць да смерці касцявой тканкі — аваскулярнага некрозу.
Звязаныя структуры
Перыёст Звонку косці пакрытыя неабходнай для іхняга функцыянавання валакністай тканкай перыёстам. Праз перыёст праходзяць сасуды, адказныя за сілкаванне вонкавага слоя кампактнай косці, а таксама адчувальныя нервы, здольныя рэагаваць на траўмы. Перыёст мае здатнасць да ўтварэння новай касцявой тканкі.
Касцявы мозг
Ўнутраныя паражніны косткі ўтрымліваюць мяккую, далікатную, багатую клеткамі і забяспечаную крывяноснымі сасудамі масу, званую касцявым мозгам (у птушак частка паражніны напоўнены паветрам). Адрозніваюць тры яго функцыяналныя станы: слізісты (желацінозны), чырвоны (або часта — міелоідны), і жоўты ці тлушчавы (найбольш распаўсюджаны). Асноўную форму складае чырвоны касцяны мозг, у ім назіраецца пяшчотная злучальна-тканая аснова, багатая сасудамі, вельмі падобныя на лейкацыты касцёвамазгавога або лімфатычныя клеткі, клеткі, афарбаваныя гемаглабінам і, якія лічацца пераходнымі да чырвоных крывяных цельцаў, бясколерныя клеткі, якія змяшчаюць ўнутры чырвоныя шарыкі, і шмат’ядравыя буйныя («гіганцкія») клеткі, так званыя міэлапласты.
Чырвоны (дзейны) касцявы мозг — гэта міелоідная тканка, якая, як і лімфоідная, складаецца з двух асноўных кампанентаўhttp://www.morphology.dp.ua/_mp3/hematopoies.php : страмальнага — строма, якая служыць мікраатачэннем для гемапаэтычных (крывятворных) клетак, і гемальнага — форменныя элементы крыві на розных стадыях развіцця.http://nsau.edu.ru/images/vetfac/images/ebooks/histology/histology/r5/t20.html#20.1.2.2. Периферические органы кроветворения
Сторма ўтворана ратыкулярнай тканкай, асцеагеннымі, тучнымі, тлушчавымі, адвентіціальнымі, эндателіяльнымі клеткамі і міжклетачным рэчывам.
Жоўты (нядзейны) касцявы мозг — гэта тлушчавая тканка а з асобнымі астраўкамі (стромай) ратыкулярнай тканкі. Ён знаходзіцца ў касцёвамазговых каналах трубчастых костак і ў частках ячээк губчатага рэчыва касцей, у якіх замяшчае міелоідную тканку губчатага рэчыва. У дзяцей яшчэ няма жоутага касцявога мозгу, але ен паступова замяшчае чырвоны пасля надыходу 4 гадоў і заканчвае замяшчэнне ажно ў 12-18-гадовым узросце.
Слізісты касцяны мозг — халадцападобная, слізістая, бедная на клеткі кансістэнцыя. Ён утвараецца у чарапных і тварных касцях, якія развіваюцца.
Пры адкладзе ў страмальны кампанент асновы тлушчу і памяншэнні колькасці міелоідных элементаў чырвоны мозг пераходзіць у жоўты, а пры знікненні тлушчу і міелоідных элементаў ён набліжаецца да слізістага.
Касцяны мозг не мае нічога агульнага з галаўным і спінным мозгам. Ён не адносіцца да нервовай сістэмы і не мае нейронаў.
Касцяны мозг з’яўляецца найважнейшым крывятворных органам (гл. гемапоэз)
Асноўныя злучэнні касцей Сіндэсмалогія — вучэнне аб злучэннях касцей.
Нерухомае (бесперарыўная) — забяспечвае трываласць злучэння і выконвае ахоўную і апорную функцыю. Гэта швы чэрапа і інш. Паўрухомае (паўперарыўнае) — дзейнічае як амартызатар, змякчае штуршкі і страсенні. Гэта храстковыя дыскі, якія звязваюць пазванкі. Рухомае (перарыўнае/сустаў) — ажыццяўляе рух касцей у розных плоскасцях.
Утварэнне і развіццё Косці развіваюцца з мезенхімы (зародкавай злучальнай тканкі) двума шляхамі: — прамое ператварэнне мезенхімы ў косць. — ператварэнне храстковай мадэлі ў касцявую тканку.
У чалавека косці дасягаюць поўнага развіцця ў канцы пубертату. Дакладны ўзрост залежыць ад генетычных, сацыяльных і эканамічных фактараў, а таксама стану здароўя. У заходніх краінах звычайны ўзрост сталення шкілета складае 20-25 гадоў.
вызначаецца з дапамогай метадаў . Звычайна для гэтага робіцца рэнтгенаўскі здымак невядучай рукі. У здаровых людзей узрост касцей супадае з сапраўдным узростам. Развіццё касцей можа быць запаволена такімі ўмовамі як напрыклад недаяданне і .
Гл. таксама Шкілет Пералом косці Астэахандроз Астэапароз Астэапатыя Астэаміэліт Прэцыпітат кармавы — мінеральны падкорм, якая атрымліваецца з касцей
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Злучальная тканка Катэгорыя:Анатомія *