Архітэктурная кампазіцыя — такое размяшчэнне частак і формаў будынка ці комплексу і суадносіны іх паміж сабой і з цэлым, якое: вызначаецца ў першую чаргу разнастайным зместам архітэктуры, а таксама навакольнымі ўмовамі; будуецца на законах навукі і мастацтва; служыць мэтам стварэння рэалістычнага твора, які адказвае адначасова функцыянальным, тэхніка-эканамічным і ідэйна-эстэтычным патрабаванням; адрозніваецца гарманічнасцю, арганічным адзінствам, узгодненасцю частак і цэлага ва ўсіх іх сувязях і ўзаемаадносінах.

Гл. таксама Кампазіцыя Архітэктура Тэорыя архітэктуры Гісторыя архітэктуры Архітэктар Мастацтва Горадабудаўніцтва Дызайн Архітэктурная форма