Сабо́р Свято́га Ві́та (, поўная назва: кафедральны сабор св. Віта, Вацлава і Войцеха, Víta, Václava a Vojtěcha) — гатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.

Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўнюСтанькова Я., Пехар И., Тысячелетнее развитие архитектуры., М.: Стройиздат, 1987, стор. 104 , з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра ПарлераСобор Святого Вита Рэсурс пра Чэхію .

У прыдзелах сабора пахаваны чэшскія каралі і архібіскупы Прагі, там жа захоўваюцца каранацыйныя рэгаліі сярэдневяковай Чэхіі.

Сабор знаходзіцца ў Пражскім Градзе, і з’яўляецца яго неад’емнай часткай. На працягу многіх гадоў храм з вежай-званіцай заставаўся самым высокім збудаваннем Прагі.

Архітэктура

Характарыстыка архітэктурнага стылю

Пражскі сабор святога Віта будавалі з сярэдзіны XIII стагоддзя на працягу амаль 6-ці стагоддзяў, такім чынам, па архітэктурнаму стылю ён з’яўляецца адначасова і гатычным, і неагатычным.

Агульныя асаблівасці

Сабор Святога Віта з’яўляецца трохнефнай базілікай. Даўжыня галоўнага нефа сабора складае 124 метры, а вышыня — 34 метры, вышыня ж Вялікай (паўднёвай) вежы — 96,5 метраў. На заходнім баку ўзвышаліся дзве 82-метровыя неагатычныя каменныя вежы з 10-метровым круглым акном у выглядзе разеты паміж імі.

Тры партала кафедральнага сабора багата аздоблены скульптурамі, каменнымі і бронзавымі барэльефамі.

Сабор грандыёзны. Звонку ён упрыгожаны гатычнымі вежкамі і арнаментам. Над бакавым уваходам — адзіная ў Чэхіі мазаіка, якая паказвае Страшны Суд, — апошні суд Хрыста над душамі памерлых. Як вобразна выказаўся В. Э. Мандэльштам, шпіль сабора раніць вострай іголкай тугія грудзі неба. Верніка ўнутры сабора адразу ж ахоплівае асаблівае святло. Гэта дасягаецца не толькі за кошт вітражоў — каляровага шкла з карцінамі біблейскіх сюжэтаў. Галоўная канструктыўная асаблівасць, якая стварае адчуванне чагосьці незямнога, — велізарная вышыня памяшкання і размешчаныя на ўзроўні другога яруса вялікія вокны. Дзякуючы гэтаму сабор прасякнуты верхнім святлом, яго велізарная ўнутраная прастора здаецца адзінай і лёгкай. Гатычныя аркі дадаткова падкрэсліваюць накіраванасць увысь. Алтар не з’яўляецца крайнім усходнім памяшканнем сабора. Яго ўпрыгожваюць маленькія адгароджаныя дзвюма сценамі адзін ад аднаго памяшканні для індывідуальнай малітвы — капэлы. У іх стаяць надмагіллі некаторых чэшскіх кіраўнікоў. Капэлы ўпрыгожаны фрэскамі. Збоку, за цяжкімі дубовымі дзвярамі, знаходзіцца капэла святога Вацлава, аб якой распавядалася раней. Асаблівая пышнасць яе афармлення заклікана падкрэсліць значэнне нябеснага заступніка Чэхіі. Статуя Св. Вацлава, якая знаходзіцца ў капэле, адна з найлепшых у чэшскай скульптуры.

Яе стваральнік Петэр Парлер адлюстраваў святога ў выглядзе маладога рыцара з дзідай і шчытом, на якім змешчаны чэшскі герб — арліца. Скульптура адрозніваецца простым, завершаным сілуэтам і высакароднасцю фігуры, што перададзена лёгкім нахілам галавы. Уражваючы кантраст буйных плоскасцей і дэталей, прапрацаваных вельмі тонка, складае асаблівасць мастацкай манеры школы Парлера. Тып рыцара-абаронцы ў гэтай скульптуры некалькі прыручаны і адначасова апаэтызаваны. Гэтыя якасці пасля стануць асабліва характэрнымі для чэшскага выяўленчага мастацтва. Парлер стварыў незвычайную архітэктуру капэлы. Квадратная ў плане, яна перакрыта зоркападобным скляпеннем. Унутры сабора кубічная форма капэлы звяртае на сябе ўвагу вялікімі плоскасцямі сцен. Масіўныя дзверы даюць зразумець, што за імі схаваны каштоўныя духоўныя і матэрыяльныя скарбы сабора. У аснове архітэктурнай ідэі капэлы Св. Вацлава ляжыць уяўленне аб ідэальным хрысціянскім горадзе-новым Іерусаліме. Ён квадратны ў плане, абнесены крапаснымі сценамі з варотамі, пакрытымі каштоўнымі камянямі, ён увесь ззяе. Каляровыя камяні на сценах капэлы таксама ствараюць ззянне, надаючы інтэр’еру з магілай святога містычнае і ў той жа час цёплае адценне.

Парлер і яго майстэрня ўдзельнічалі ў будаўніцтве многіх храмаў у Празе і ў правінцыі. Ён стварыў і найбуйнейшыя свецкія пабудовы Прагі, у прыватнасці каменны мост цераз раку Влтава, які сваім тэхнічным рашэннем, незвычайным маштабам і мастацкім афармленнем здзівіў усю Еўропу. Шаснаццаццю паўкруглымі аркамі злучае ён дзве часткі горада. Адна з веж упрыгожана складанай скульптурнай кампазіцыяй, якая адлюстроўвае манархаў Карла IV і яго сына Вацлава IV на троне.

Фасады Ясна адрозніваюцца дзве часткі сабора — старая ўсходняя (XIV—XV), і новая заходняя частка сабора (другая палова XIX — пачатак XX).

Галоўны фасад (заходні) Заходні фасад у неагатычным стылі з дзвюма 82 мятровымі вежамі ўпрыгожваюць 14 статуй святых і бюсты сучасных будаўнікоў сабора пад створанай у 1921 годзе Францішкам Кіселам велізарнай каменнай разетай «Стварэнне свету». Партал упрыгожаны бронзавымі дзвярамі, якія ілюструюць гісторыю будаўніцтва сабора.

Паўночны фасад Паўднёвы фасад Паўднёвы фасад сабора, дабудаваны ў 1929 годзе, з яго Вялікай вежай і Залатой брамай звернуты ў трэці двор Пражскага Града.

Залатая брама

Залатая брама (), якая вядзе ў папярочны неф, размешчана паміж капэлай Святога Вацлава і званіцай. Брама з’яўляюцца парадным уваходам у сабор. Брама ўяўляе сабой элегантную трайную арку ў гатычным стылі, спраектаваную Петэрам Парлерам у 1368 годзеЗолотые ворота и мозайка с сценами Страшного Суда в Праге. Скляпенні яе цвінтара незвычайна складаныя, выкарыстаны свабодныя нервюры, спушчаныя да сярэдняга слупа партала.

За мазаікай знаходзіцца скарбніца каранацыйных рэгалій (Каронная камера), якую асвятляюць два маленькія акны над бакавымі скляпеннямі аркадыSt. Vitus Cathedral .

У табінаклі сярэдняй калоны брамы раней стаяла статуя Дзевы Марыі, з Карлам IV і Елізаветай Памеранскай, якія моляцца, па баках, а таксама суправаджальнымі фігурамі.

Сцены ўнутры брамы ўпрыгожаны мазаікамі «Адам і Ева» (1939)Adam a Eva atlasceska.cz і «Укрыжаванне» (1945), створанымі M. Foesterová па эскізах Katedrála — metropolitní chrám sv. Víta v Praze . Захаваліся таксама выявы фенікса і пелікана — сімвалаў Хрыста.

Брама зачыняецца бронзавай рашоткай з алегарычнымі кампазіцыямі на задыякальныя тэмыСОБОР СВЯТОГО ВИТА (katedrála sv. Víta).

Мазаіка «Страшны суд»

Вонкавую пярэднюю сцяну Залатой брамы ўпрыгожвае мазаіка «Страшны суд», створаная ў 1371—1372 гадах італьянскімі майстрамі па загаду Карла IV, па вяртанні таго з Рыма пасля каранацыі чацвёртай жонкі Елізаветы Памеранскай. Падчас працы выкарысталі каля мільёна шкляных фрагментаў больш чым 33 адценняў. Кампазіцыйна мазаіка аддалена нагадвае «Страшны суд» Джота ў капэле Скравеньі ў Падуі, але ў ёй ярка прадстаўлены элементы выяўленчай традыцыі Чэхіі.

З левага боку на мазаіцы адлюстраваны праведнікі, якіх анёлы ўзносяць на нябёсы, з правага — грэшнікі, якіх дэманы сцягваюць у пекла. Па цэнтры выяўлена мандорла з Хрыстом, якую нясуць ангелы з прыладамі пакутніцкай смерці — , і шэсць чэшскіх святых, якія моляцца за каралеўства — Св. Пракоп, Св. Зігмунд, Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Людміла і Св. Адальберт. Па баках постаці Дзевы Марыі і Яна Хрысціцеля. Хрыстос Суддзя, акружаны на мазаіцы прамянямі святла на фоне вясёлкі — сімвала надзеі і прымірэння, паказвае на свае раны на руках, ступнях і правым боку. Ніжэй за ўсіх на мазаіцы адлюстрованы ўкленчаныя Карл IV са сваёй чацвёртай жонкай Елізаветай Памеранскай. Фон зроблены з пазалочаных кубікаў шкла, фігуры — з рознакаляровых каменьчыкаў. Усе каменьчыкі былі адмыслова вывастраны ў Венецыі. Мазаіка лічыцца самай вялікай і самай старой вонкавай мазаікай на поўнач ад Альпаў і самай старой захаванай мазаікай увогуле ў ЧэхііСобор Святого Вита в Праге .

Пасярэдзіне ўверсе арыгінальна далучаны дадатак мазаікі — Спас Нерукатворны. Ён адсылае да адбітка твару змучанага Хрыста на полазе, які яму на шляху на Галгофу падала Св. Вераніка.

Адзін з найбуйнейшых даследчыкаў і знаўцаў венецыянскага жывапісу Радольфа Палукіні прыпісаў аўтарства мазаікі італьянскаму мастаку . Ён лічыў, што Нікола з’яўляецца аўтарам эскізаў мазаікі, выкананай італьянскімі майстрамі па заказу Карла IV. Цікава, што чэшская легенда звязвае з гэтымі мазаікамі паходжанне знакамітага багемскага шкла; паводле легенды, багемскае шкло з’явілася як працяг развіцця тэхналогіі вытворчасці мазаічнай смальты, завезенай у гэтыя краі італьянскімі майстрамі, бо хімічныя інгрэдыенты для вырабу шкла супадаюць з тымі, якія выкарыстоўвалі венецыянскія мазаічысты:ru:Семитеколо, Никколо.

У выніку ўздзеяння навакольнага асяроддзя і пагодных умоў, на паверхні мазаікі сталі праступаць алкалоідныя солі, фарбы пацямнелі — выява неўзабаве стала практычна нераспазнавальнай. Ужо ў Сярэднявеччы, а потым яшчэ некалькі разоў на працягу XVIII і XIX стагоддзяў, мазаіку прыходзілася чысціць і рэстаўраваць. Апошняя рэстаўрацыя адбылась у 2005 годзе, яна часткова вырашыла праблему і вярнула першапачатковы бляскГлавный собор Праги был построен чешским народом.

Вялікая вежа

Дамінантнай паўднёвага фасада з’яўляецца Вялікая паўднёвая вежа (). Асноўная частка вежы (да 58 метраў) створана ў гатычным стылі, завяршаецца рэнесанснай пляцоўкай і барочным купалам у выглядзе цыбуліны. Петэр Парлер пачаў будаўніцтва вежы ў 1396 годзе, і працягваў будаўніцтва аж да сваёй смерці ў 1406 годзеФакты и Легенды о Колокольне собора Св. Вита . Яго сыны Ян і Вацлаў прадоўжылі яго справу.

Па загаду Уладзіслава Ягелона ў вежы была збудавана ў стылі позняй готыкі каралеўская малельня, аздабленне якой было завершана ў 1480-х гадах.

Вось вежы тройчы заламана ў розных кірунках, а ўся канструкцыя стварае ўражанне незвычайнай лёгкасці, дзякуючы рабрыстай сетцы — тэхнічнаму цуду свайго часу. У Вялікую вежу змешчаны таксама рэнесансныя гадзіннікі, якія адносяцца да канца XVI стагоддзя, пад манаграмай Рудольфа II знаходзіцца акно, ўпрыгожанае падоранай ім пазалочанай аконнай рашоткай работы Георга Шмітгамера (1568—1573), за якой хаваецца найбуйнейшы звон у Чэхіі «Зікмунд». Пад акном пасярэдзіне размешчаны старажытны герб Пржэмысловічаў — арліца, справа — чэшскі леў, злева — герб Пражскага архібіскупства.

У 1564 годзе Баніфацый Вольмут, найбуйнейшы архітэктар таго перыяду, пабудаваў галерэю вежы і купал у стылі рэнесансу.

Канчатковы выгляд, пасля ўсіх пажараў і ваенных разбурэнняў, вежа набыла ў 1770 годзе, калі венскі прыдворны архітэктар Нікалаус фон Пакасі ўвянчаў яе барочным купалам. На вяршыні якога стаіць трохмятровы пазалочаны флюгер — Чэшскі леўБашня храма Св. Вита.

Адна з легенд пра Вялікую вежу кажа, што адзін прарок прадрок чэшскаму каралю Вацлаву IV смерць перад званіцай. Кароль так баяўся, што загадаў разбурыць яе. Аднак як толькі знеслі першы паверх, у Празе ўспыхнуў рух гусітаў. Раззлаваны кароль неўзабаве памёр ад сардэчнага прыступу.

Наведвальнікаў пускаюць у вежу толькі ў добрае надвор’е. Вышыня назіральнай пляцоўкі — каля 60 метраў, да яе вядзе каменная лесвіца з 287 прыступкаміЮжную башню собора Святого Вита открыли для посещений . Раней на ёй служыў вяшчальнік, у абавязкі якога ў мірны час уваходзіла сачыць за пажарнай бяспекай. Калі ён заўважаў полымя ў горадзе, то падымаў чырвоны сцяг ці распальваў чырвоны ліхтар у кірунку, дзе гарэла, колькасць удараў Зікмунда ўдакладняла размяшчэнне падпаленага квартала, а вяшчальнік спускаў з вежы пісьмовае паведамленне ў бляшаным банцы.

Гадзіннікі На трэцім паверсе вежы размешчаны гадзіннікавы механізм. Цяперашні механізм і цыферблаты існуюць пасля рэстаўрацыі ў 1730 годзе. На кожным боку вежы па два цыферблата, большы з якіх, дыяметрам больш за 4 метры, паказвае гадзіны, меншы — чвэрці. Надпіс AD MDXCI CR нагадвае, што гадзіннікі з’явіліся Anno Domini 1591, калі кіраваў Caesar Rudolfus.

Зікмунд