thumb|right|150px|Біль пра правы 1689 года. Біль аб правах 1689 — «Акт, які дэкларуе права і свабоды падданага і ўстанаўлівае ўспадкоўванне Кароны» () — заканадаўчы акт, прыняты парламентам Англіі 16/26 снежня 1689 года ў выніку «Слаўнай рэвалюцыі» — адна з асноўных частак брытанскай Канстытуцыі (нараўне з Хабеас корпус актам і Актам пра ўладкаванне). Стаў адным з першых дакументаў, які юрыдычна зацвердзіў правы чалавека.

У ім былі замацаваны абмежаванні правоў манарха на карысць вышэйшага органа прадстаўнічай улады. Кароль пазбаўляўся наступных правоў: прыпыняць дзеянне законаў або іх выкананне; ўсталёўваць і спаганяць падаткі на патрэбы кароны; фарміраваць і ўтрымоўваць пастаяннае войска ў мірны час.

Спасылкі Біль аб правах, англійскі тэкст

Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Акты парламента Вялікабрытаніі