Падзеі

1 студзеня: Луіс Інасіу Лула да Сілва заступае на пасаду Прэзідэнта Бразіліі. 1 студзеня: Паскаль Кушпен стаў Прэзідэнтам Швейцарыі. 23 студзеня: Прэм’ера спектакля «Дзіўная місія Сэвідж» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 24 студзеня: Паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй заключана пагадненне ў Ліна-Маркусі (Францыя), як спроба мірнага ўрэгулявання вайны. 6 лютага: Кампанія БелСел пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 14 лютага: Ва ўзросце 6,5 гадоў памерла кланіраваная авечка Долі. 19 сакавіка: Пачатак вайны ў Іраку (01:00 UTC). 9 сакавіка: Амерыканскія войскі ўвайшлі ў Багдад. 16 красавіка: Падпісаны Афінскі трактат аб прыняцці ў ЕС дзесяці дзяржаў: Венгрыі, Польшчы, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі. 30 красавіка: Ракетныя сані ўсталявалі рэкорд хуткасці на Зямлі (10 325 км/г). 2 чэрвеня: Стартавала першая планетарная місія ЕКА «Mars Express». 20 чэрвеня: Джымі Вэйлс абвясціў аб заснаванні Фонду Вікімедыя. 30 чэрвеня: У Кіншасе Прэзідэнт ДР Конга Жазеф Кабіла і паўстанцы падпісалі пагадненне аб падзеле ўлады, завяршылася Другая кангалезская вайна. 10 жніўня: Расійскі касманаўт Юрый Маленчанка, які знаходзіўся на МКС, ажаніўся з грамадзянкай ЗША Кацярынай Дзмітрыевай, якая была на Зямлі. 19 жніўня: У Іраку каля штаб-кватэры ААН выбухнула бомба. Забіта 22 чалавекі, між іх Серджыа Вейра дэ Мела, галоўны сакратар іракскага аддзялення ААН 7 верасня: Гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік літары «Ў». 14 верасня: Швецыя ў выніку рэферэндуму адмовілася ад переходу на агульнаеўрапейскую грашовую адзінку Еўра. 14 верасня: У выніку рэферэндуму Эстонія далучылася да Еўрапейскага Саюза. 1 кастрычніка: Утворана Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў. 12 кастрычніка: Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве. Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце прывёў да гібелі людзей. 15 кастрычніка: У КНР запушчаны першы касмічны карабель з касманаўтам (тэйкунаўтам) на борце — «Шэньчжоў-5». Ільхам Аліеў стаў прэзідэнтам Азербайджану пасля смерці свайго бацькі Гейдара Аліева. 18 кастрычніка: Распачаў вяшчанне тэлеканал «ЛАД». 21 кастрычніка: Упершыню сфатаграфавана малая планета Эрыс (заўважана 5.1.2005). 24 кастрычніка: Камп’ютарная гульня «The Hobbit» была ўпершыню выпушчана ў Еўропе для платформы Game Boy Advance. 12 лістапада: У канцэртнай зале «Мінск» адбылася прэзентацыя зборніка песень беларускіх выканаўцаў «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя». 26 лістапада: Адбыўся апошні палёт авіялайнера Concorde. 25 снежня: На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

Нарадзіліся 5 мая: Карлас Алькарас, іспанскі тэнісіст

Памерлі 26 студзеня: Уладзімір Мулявін, беларускі музыкант 27 студзеня: Васіль Сахарчук, беларускі паэт 18 сакавіка: Карль Клінг, нямецкі аўтагоншчык 18 сакавіка: Адам Озбэрн, брытанскі пачынальнік камп’ютарнай тэхналогіі 14 красавіка: Зора Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыстка (нар. 1.7.1927) 25 красавіка: Янка Жамойцін, беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч (нар. 28.1.1922) 28 мая: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977) 12 чэрвеня: Грэгары Пек, амерыканскі акцёр 22 чэрвеня: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (нар. 19.6.1924) 29 чэрвеня: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса 16 кастрычніка: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 13 верасня: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар (нар. 13.8.1913) 26 кастрычніка: Леанід Філатаў, рускі акцёр, пісьменнік, рэжысёр 3 лістапада: Расул Гамзатавіч Гамзатаў, аварскі паэт