Сфалеры́т ( — падманлівы), цынкавая падманка — мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку. Назва звязана з цяжкасцю вызначэння мінерала.
Сфалерыт бурштынава-жоўтага колеру называюць мядовай падманкай, памяранцава-чырвонага колеру — рубінавай падманкай.
Мае ў сваім складзе да 67 % цынку, дамешкі жалеза, медзі, ртуці, кадмію, марганцу, волава, індыю, кобальту, галію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае тэтраэдрыяныя і кубаактаэдрычныя крышталі, зярністыя агрэгаты, парашковыя масы і інш. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4 г/см³. Крохкі.
Трапляецца ў радовішчах поліметалічных руд. Галоўная руда на цынк, крыніца кадмію, галію, індыю.
Зноскі
Літаратура
Сфалери́т; Цинковая обманка // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 303, 398.
Спасылкі
Структура сфалерыту Сфалерыт у каталогу мінералаў Сфалерыт у базе webmineral.com
Катэгорыя:Мінералы цынку Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Вырабныя камяні