Інтру́зія (інтрузіў, інтрузіўны масіў) — геалагічнае цела, складзенае магматычнымі горнымі пародамі, што закрышталізаваліся ў глыбіні зямной кары.
Класіфікацыя інтрузій па ўзаемаадносінах з утрымліваючымі пародамі вылучаюць згодныя і нязгодныя інтрузіі. Кантакты згодных інтрузій канформны слаістасці ўтрымліваючых парод. Нязгодныя ж інтрузіі маюць сякучыя кантакты, абразаючыя структурныя элементы ўтрымліваючых тоўшч.
Да згодных інтрузій адносяцца: Сіл Лакаліт Лапаліт Факаліт Гарпаліт Да нязгодных інтрузій адносяцца: Дайка Шток Баталіт Магматычная жыла Бісмаліт Нек Этмаліт Ханаліт Апофіз Магматычны дыяпір
Пры класіфікацыі інтрузій выкарыстоўваюцца таксама такія прыкметы, як форма і памер целаў.
Па глыбіні фарміравання вылучаюць прыпаверхневыя, сярэднеглыбінныя (гіпабісальныя) (0,5—1,5 км), і глыбінныя, ці абісальныя (больш 1,5 км) інтрузіі.
Глыбінныя інтрузіі складзены паўнакрышталічнымі магматычнымі пародамі, у той час як малаглыбінныя часта маюць парфіравыя і афіравыя структуры. Інтрузіі складаюць значныя часткі зямной кары, як акіянічнай, так і кантынентальнай.
Гл. таксама Інтрузійныя горныя пароды
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Катэгорыя:Інтрузіі