Immortal (у перакладзе з англ. Несмяротны) — блэк-метал-гурт з Нарвегіі. Калектыў утварыўся пасля распаду дэз-металічнага гурта Amputation ў 1990 годзе.

Раннія паўнафарматныя рэлізы Immortal былі выкананы ў традыцыйным для блэк-метала стылі, але альбом At the Heart of Winter паказаў, што гурт пачаў эксперыментаваць на стыку блэк-метала і нямецкай школы трэш-металу. Immortal аказалі вялікі ўплыў на сучасную метал-сцэну. Унікальнае музычнае гучанне калектыву забяспечыла месца сярод лепшых груп у гісторыі жанру.

Дыскаграфія

Паўнафарматныя альбомы 1992 — Diabolical Fullmoon Mysticism 1993 — Pure Holocaust 1995 — Battles in the North 1997 — Blizzard Beasts 1999 — At the Heart of Winter 2000 — Damned in Black 2002 — Sons of Northern Darkness 2009 — All Shall Fall 2018 — Northern Chaos Gods 2023 — War Against All

Спасылкі

Immortal на ReverbNation

Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Нарвегіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе