Ю́заф Да́мсэ (; ; Саколаў-Малапольскі — , Рудня, ля Варшавы) — польскі кампазітар, выканаўца, дырыжор і акцёр.
Навучаўся гульні на розных прыладах, у 1809—1812 працаваў у духавых аркестрах на кларнете і трамбоне, з 1813 выступаў як спявак і акцёр спачатку ў Вільнюсе, затым у Варшаве. У гэты ж час ён пачаў складаць музыку, галоўным чынам, для тэатра: оперы, бурлескі і інш. У творах Дамсе прыкметны ўплыў папулярных у той час оперных пастаноў Моцарта і Рассіні, а таксама польскіх народных мелодый. Найболей вядомыя яго балет «Вяселле ў Айцове» і опера «Селянін-мільянер», а таксама пародыя на оперу Мейярбера «Роберт-Д’ябал» пад назвай «Роберт-валацуга».
Вядомыя творы «Чароўны кларнет», камічная опера (1822) «Вяселле ў Айцове», балет (1823) «Селянін-мільянер», опера (1829) «Кантрабандыст», камічная опера (1844) «Роберт-валацуга», камічная опера (1844), таксама стварыў Тры імшы Песні і рамансы для голасу і фартэпіяна Паланэзы, мазуркі, вальсы для аркестра і ў перакладанні для фартэпіяна.
Літаратура K. Michalowski. Opery polskie. — Кракаў, 1954
Спасылкі Сцэнічныя творы Дамсе і даты першых іх пастановак
Катэгорыя:Кампазітары Польшчы