«Infestum» ( — варожасць, зласлівасць, стан небяспекі) — беларускі блэк-метал-гурт. Ранняя творчасць гэтага гурту мела адценне паганскага металу, а пазней набыла стыль, які клічаць «Chaotic Black Metal» або «Extreme Black Metal». На думку выдаўца «More Hate Productions», «Infestum» з’яўляюцца адным з самых паважаных гуртоў на сцэне блэк-металу краін былога СССР.

Гісторыя

Раннія гады

Гурт «Infestum» быў утвораны ў 2000 годзе пасля распаду гурту «Midgard» колішнімі яеу ўдзельнікамі Grond (ударныя) і Skald (гітара). Неўзабаве да гурту далучыліся Ion (спевы) і Thorngrim (бас). Гурт пачаў ствараць свае першыя песні. На репетыцыях «Infestum» граў гэтаксама песнм такіх гуртоў як «Sepultura», «Mayhem», «Venom», «Bathory»Eternal Hate webzine — «Infestum — Interview with Ion» . Гэтыя гурты натхнялі музыкаў і з’яўляліся адпраўным пунктам для стварэння сваіх песень і свайго ўласнага стылю. Зімой 2000—2001 гадоў быў запісаны дэма-альбом «Infestum» — пяць песняў лютага блэк-металу з фальклорнымі, язычніцкімі элементамі. Песня «Сеча» гэтага альбома пачынаецца з гукаў бітвы, тупоту коняў, людскіх крыкаў, бразгату мячоў і сякер. Гэты ўступ вызначае тэматыку творчасці гурту ў першыя яе гады. У інтерв’ю інтэрнет-журналу «Eternal Hate» Ion распавёў:Наша гісторыя, бітвы мінуўшчыны і бітвы ў нашым усведамленні з’яўляюцца фундаментальнай часткаю ў нашай творчасці.Пазней, у 2002 годзе гэты запіс быў выдадзены паўночнаамерыканскім выдаўцом «Battle Hymn Records» у фармаце MCD. Міні-альбом атрымаў добрыя водгукі. Яго параўноўвалі з працамі «Bathory», «Falkenbach», «Gontyna Kry», «Graveland», «Nordreich» і іншых.

Вясной 2001 года гурт пачаў канцэртную дзейнасць. Але ўжо ў кастрычніку Grond атрымаў траўму, з-за якой не змог больш выступаць. Ён быў заменены ўдзельнікам Burglar, гралым тады ў «Morbid Victory». Burglar стаў новым сябрам гурту і пакінуў «Morbid Victory». Ён удзельнічаў у запісе новага, поўнафарматнага альбома, які чальцы гурту збіраліся назваць «Criteria Of Pure Insanity», але позней змянілі рашенне, і гэтая назва была дадзеная першай песні альбома.

Зімой 2001—2002 гадоў гурт запісаў поўнафарматны альбом, які быў названы «Last Day Before The Endless Night». Альбом змяшчаў 4 перазапісаныя песні з дэма-альбома і новы матэрыял. У канцы 2002 года альбом быў выдадзены расейскім выдаўцом «More Hate Productions» у CD фармаце. Вокладку для альбома складаў Уладзімір Смердулак, які працаваў раней з гэткімі гуртамі, як «Nanghizidda» і «Massive Carnage». Цяжкі метал у гэтым альбоме быў разбаўлены інструментальнымі кампазіцыямі, якія падкрэслівалі фальклорную накіраванасць творчасці «Infestum» першых год. Але лірыка новых песень гэтага альбома ўжо была пазбаўленая фальклорных матываў, і была больш сфакусаваная на ўвасабленні цёмных частак чалавечай падсвядомасці, паказе ўнутранага драпежніка, які прысутнічае ў кожным чалавеке.

«Ta Natas» (2003—2007) год У 2003 годзе пачынаецца праца над новым альбомам «Ta Natas». Паводле слоў Ion, гэта павінна была быць «ва ўсіх сэнсах болей моцная і жорсткая музыка, чым на папярэдніх працах», а Skald ахарактаразаваў гэты альбом як «поўны цырк на дроце».Энциклопедия рока — Infestum: Интервью с Йоном Карганом Надта доўга матэрыял альбома цярпеў ад зменаў і не выдаваўся. Пасля шуму першага альбома, музыкі вырашылі, паводле слоў франтмена:Cыйсці на час у цень, прыпыніць канцэртную дзейнасць і сканцэнтравацца на тым, дзеля чаго ўласна мы і пачыналі.Гурт не выступаў больш за 2 гады. За гэты час трое з чатырох удзельнікаў гурту паспелі абзавесціся сем’ямі. У 2005 годзе «Infestum» сыграў на фестывалі «Memento Mori Fest-II», выйдзячы на сцэну «ў звычайнай кушалі і джынсах». Новы выгляд гурту здзівіў тых, хто ведаў яго раней. У інтэрв’ю Музыкальнай газеце за 2005 год Ion даў тлумачэнне гэтым зменам: Тыповы «сапраўдны блэкавы» імідж не з’яўляецца колькі-небудзь важным для нас. Сёння на сцэне мы гэткія, як ў жыцці. І гэта —запраўды шчыра і чэсна. Па адносінах да саміх сябе, у першую чаргу.Урэшце, у 2007 годзе нямецкім выдаўцом «Blood Fire Death Productions» быў выдадзены новы альбом гурту. Гэты альбом быў ужо пазбаўлены той фальклорнай накіраванасці і набыў новыя экспрэсіўныя авангардныя формы. Блэк-метал альбома даданы симфанічнымі элементами і грой сінтэзатара. Вокладку альбома распрацаваў Уладзімір Смердулак, які меў ужо вялікі досвед у стварэнні мастацкага матэрыялу для шмат якіх метал-гуртоў («Аркона», «Dark Princess», «Rossomahaar», «Autumn», «Devilish Distance», «Asguard» і інш.). Гэтаксама, для альбома былі знятыя два відэа: «Razor To Throat» і «Ta Natas». Стварэннем кліпаў займаўся басіст Thorngrim. «Razor To Throat» (Брытвай па горле) доўгі час быў вельмі папулярным на партале metalvideo.com, уваходзячы ў першы дзясятак рэйтынгу. У кліпе, акрамя сябраў гурту «Infestum», здымалася дзяўчына па імі Нактурна. Яна з’яўляецца ў кліпе ў аголеным выглядзе. У кліпе «Ta Natas» ёсць кадры з вялікай колькасцю чалавечых чарапоў. Гэтыя кадры былі ўзятыя з дакументальнага фільма пра Костніцу (адна з славутасцяў Чэхыі). Альбом «Ta Natas» неаназначна быў сустрэчаны крытыкай, але водгукі збольшага былі станоўчымі або нейтральнымі. На шмат якіх метал-сайтах альбом атрмыў адзнакі вышэйшыя за сярэдняе. «Гэты альбом поўны гневу, болю і роспачу», як сцвярджае адзін з крытыкаў.metal-district.de — Infestum — Ta Natas Паводле слоў іншага, музыкам «Infestum» «удаецца скамбінаваць цемру, адчай і мелодыю, што ўдаецца не кожнаму гурту».Archaic Magazine — Infestum: Ta Natas Недахопам гэтага альбома крытыкі лічаць празмерна апрацаваны і ўзмацнёны спеў.The Metal Observer — Infestum — Ta Natas The Metal Crypt — Review: Infestum — Ta Natas 20 кастрычніка 2007 года лідар гурту быў запрошаны на радыё-праграму «MassaBrutto», якая выходзіла ў эфір на «Радыё-Мінск», а гэтаксама вяшчаямую ў інтэрнет-радыё rock.aplus.by, каб прэзентаваць свой альбом.MassaBrutto Radioshow #393 . massabrutto.com (20-21 Oct 2007) Песні альбома ў далейшым неаднаразова траплялі ў ратацыю на «MassaBrutto». Адначасова з выданнем альбома з-за разыходжання ў поглядах з гурту сыходзіць Divine Skald. Месца гітарыста займае A\Vesh (Наша Вайна, PIAREVARACIEŃ).

2009—2012 Ужо ў 2009 годзе A\Vesh сыходзіць з гурту разам з Burglar, які перайшоў у гурт Medievil. У гурт прыходзіць новы гітарыст W-todd (ID:vision), які доўгі час з’яўляўся сябром удзельнікаў гурту. У новым складзе, вясной 2010 года гурт выпусціў інтэрнет-сынгл «Void Of Nebulae», а яшчэ крыхк пазней — інтэрнет-міні-альбом «Renaissance», які складаецца з 5 кампазіцый. У 2012 годзе ў склад дадаюцца Werwolfe (бас) і Forneus (ударныя).

Цікавыя факты

Спявак гурту Ion у сваім юнацтве ўдзельнічаў у дзейнасці некалькіх цэркваў, працаваў рэстаўратарам Петрапаўлаўскай царквы. Ён гэтаксама добра знаёмы з Бібліяй і з дзейнасцю шмат якіх хрысціянскіх сектаў. З 2006 года Thorngrim, а гэтаксама Burglar выступаюць дадаткова ў гурце Medievil (толькі на концэртах). Альбом «Ta Natas» быў прысвечаны Алёне Зімніцкай (16.10.1981 — 19.09.2006).Infestum — Ta Natas на сайте heathenharvest.com У першыя гады «Infestum» выступаў на сцэне ў кальчугах, але потым змяніў стыль на болей строгі і афіцыйны. У апошнія гады гурт засяродзіўся на аддаленай працы — спявак Ян Леановіч і гітарыст Wrathtodd запісваюць новыя кампазіцыі, знаходзячыся ў розных крінах.

Склад Склад групы некалькі разоў змяняўся. Адзінымі сталымі ўдзельнікамі групы, якія існавалі ў ёй з самага стварэння, з’яўляюцца Ion the Saint і Thorngrim.

2000—2001 Ion (вакал) Divine Skald (гітара) Grond (ударныя) Thorngrim (бас і сінтэзатар)

2001—2007 Burglar (ударныя) Ion (вакал) Divine Skald (гітара) Thorngrim (бас і сінтэзатар)

2007—2009 A\Vesh (гітара) Burglar (ударныя) Ion (вакал) Thorngrim (бас і сінтэзатар)

З 2009 Ion the Saint (вакал) Thorngrim (бас і сінтэзатар) Wrathtodd (гітара)

З 2012 Ion the Saint (вакал) Wrathtodd (гітара і сінтэзатар) Werwolfe (бас) Forneus (ударныя)

Дыскаграфія 2001 — Infestum (EP) 2002 — Infestum (альбом, MCD, Battle Hymn Records) 2003 — Last Day Before The Endless Night (альбом, CD, More Hate Productions) 2007 — Ta Natas (альбом, CD, Blood Fire Death Productions) 2010 — Void Of Nebulae (сінгл) 2010 — Renaissance (EP) 2014 — Monuments Of Exalted 2018 — Les Rites de Passage (CD, Lacerated Enemy Records)

Відэакліпы 2007 — «Razor To Throat» 2007 — «Ta Natas»

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Беларусі