Варг Вікернес, па нараджэнні Крысціян Вікернес ( , Kristian Larssøn Vikernes; нар. ), таксама вядомы як Граф Грышнак () — нарвежскі музыкант, стваральнік і адзіны ўдзельнік блэк-металічнага гурта Burzum.
Варг Вікернес адбываў турэмны тэрмін за ўчыненае ў 1993 годзе забойства гітарыста іншага блэк-метал гурта, Mayhem, Еўронімуса. 10 сакавіка 2009 г. было апублікавана паведамленне аб тым, што чарговае прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні было задаволена і ён у бліжэйшы час будзе выпушчаны з турмы. 22 мая Вікернес пацвердзіў сваё вызваленне.
Артыкулы і кнігі Варг Вікернэс — аўтар вялікай колькасці артыкулаў і кніг. Асноўная іх тэма паганства, пры гэтым закранута не толькі паганства скандынаваў, але і ўсіх германскіх народаў, а таксама славян. Большая частка гэтых артыкулаў апублікаваныя ў кнізе Vargsmål (Прамовы Варга).
У артыкулах і інтэрв’ю неаднаразова заклікаў чытачоў не давяраць ніводнаму іншаму рэсурсу, акрамя www.burzum.org, ва ўсім, што тычыцца яго асобы. Сайт www.burzum.org хосціцца ў Расіі і даступны толькі на дзвюх мовах — англійскай і рускай.
Бібліяграфія
на нарвежскай мове Vargsmål. — 1997. — 160 с. Germansk mytologi og verdensanskuelse. — Cymophane Publishing, 2000. — 184 с. — ISBN 91-973819-0-X. Irminsûl. — Cymophane Publishing, 2002. — 16 с. — ISBN 82-996349-0-3.
на англійскай мове Guide to the Norse Gods and their Names. — 2001. — 43 с. Irminsûl. — Cymophane Publishing, 2002. — 16 с. — ISBN 91-973819-6-9. Sorcery and Religion in Ancient Scandinavia. — Abstract Sounds Books, 2011. — 128 с.
на рускай мове Речи Варга = Vargsmål. — ООО «Рагнарёк», 2002. — 192 с. — 2000 экз. — ISBN 5-8827-043-5. Речи Варга II. — Саратов: Научная книга, 2006. — 228 с. — 1000 экз. — ISBN 5-9758-0114-1. Скандинавская мифология и мировоззрение = Germansk mytologi og verdensanskuelse. — Тамбов, 2007. — 232 с. — 1000 экз. Речи Варга. Издание второе, исправленное и дополненное = Vargsmål. — Тамбов, 2007. — 176 с. — 1000 экз. Скандинавская мифология и мировоззрение. 2-е издание = Germansk mytologi og verdensanskuelse. — Тамбов, 2010. — 232 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-88934-440-7. Речи Варга II. 2-е, дополненное электронное издание. — Ex Nord Lux Digital, 2010. Речи Варга = Vargsmål. — 3-е издание. — Тамбов, 2011. — 160 с. Речи Варга II. — 3-е издание. — Тамбов, 2011. — 224 с. Скандинавская мифология и мировоззрение. 3-е издание = Germansk mytologi og verdensanskuelse. — Тамбов: Ex Nord Lux, 2012. — 200 с. Религия и магия Древней Скандинавии = Sorcery and Religion in Ancient Scandinavia. — Тамбов: Ex Nord Lux, 2012. — 104 с.
Спасылкі
Блог Варга Вікернеса Відэаблог Варга Вікернеса Артыкул пра ўцёкі Варга Вікернеса Рэцэнзія Варга Вікернеса на кнігу «Уладары Хаасу»
Катэгорыя:Музыканты блэк-метала Катэгорыя:Забойцы Нарвегіі Катэгорыя:Музыканты Нарвегіі Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Неапаганства