Андрэй Міхайлавіч Данілка (псеўданім Верка Сярдзючка) (; , ) — украінскі артыст-травесці, , , і гумарыст. Народны артыст Украіны (2008).

Вобраз Веркі Сярдзючкі Верка Сярдзючка — сцэнічны вобраз і псеўданім Андрэя Міхайлавіча Данілкі, прыдуманы ім у 1989 годзе і актыўна выкарыстоўваецца з 1993 года. Верка Сярдзючка стала шырока вядомым персанажам пасля выхаду на тэлеканале ТБ-6 украінскага ток-шоу «СВ-шоу» (першапачаткова на канале 1+1), дзе Сярдзючка выступала ў ролі правадніцы спальнага вагона. Гэта дагледжаная, грудастая жанчына з рэзкім голасам і грубымі манерамі. Размаўляе на суржыку.

З восені 2008 года на тэлеканале «Украіна» штотыдзень выходзіла ў эфір «Шоу Веркі Сярдзючкі».

Дыскаграфія

Альбомы НазваГодЯ рождена для любви1997Неизданное2002Ха-ра-шо!2003Чита ДритаНеизданное: Жениха хотела2004После тебя… (інструментальны альбом)2005Tralli-Valli2006Doremi Doredo2008Sexy2020

Сінглы НазваГод«Пирожок»2001«Вера+Миша» (feat. Михайло Поплавський)«Гоп-гоп»2002«Я не поняла» (feat. ВІА Гра)«Чита дрита»2003«Ха-ра-шо»«Жениха хотела» (feat. Глюк'OZA)2004«Тралі-Валі»2005«Dancing Europe»2007«Doremi»2008«Дольче Габбана»2010«На облаках» (feat. EL Кравчук)2011«Смайлик»«Розовый свитер»2012

Узнагароды 2000 год. Кубак імя Аркадзя Райкіна на фестывалі «Кубак гумару» за персанаж Сярдзючку. 2003 год — «Залаты грамафон» за песню «Яне зразумела» 2004 год — «Залаты грамафон» за песні «Чыта-дрыта» і дуэт з Глюкоzай «Жаніха жадала» 2008 год. Прэзідэнт Украіны Віктар Андрэевіч Юшчанка прысвойвае званне Народнага артыста Украіны. 2011 год — «Залаты грамафон» за песню «Дольчэ Габана»

Грамадская дзейнасць Восенню 2022 года выставіў на аўкцыён Sotheby’s свой набыты раней Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года, які належаў Фрэдзі Мэрк’юрыhttps://myukraine.in.ua/2022/11/02/andrij-danylko-prodaye-rolls-royce-freddi-merk-yuri-na-auktsioni-koshty-viddast-dlya-budivnytstva-reabilitatsijnogo-tsentru/. 5 лістапада 2022 года аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 250 000 фунтаў стэрлінгаў (11 мільёнаў грыўняў), усе 100 % выручаных сродкаў па рашэнні Андрэя Данілкі пайшлі на будаўніцтва новага сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзаванне пацярпелых на вайне ўкраінцаў на Львоўшчыне.

Гл. таксама Дрэг квін

Спасылкі

http://www.v-serduchka.com http://serduchka.mamamusic.ua

Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Гумарысты Украіны Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2007 Катэгорыя:Травесці