Андрэ́еўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 21). — былая вёска ў Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Стаяла на рацэ Ліпе (прытоку Сожа). За 25 км на ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны магільнік (50 насыпаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Ліпа, ва ўрочышчы Востраў) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з далёкай старажытнасці. Сучасная вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе сяліба, 105 дзесяцін зямлі ў Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 21 двор, 13 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Уваходзіла ў склад калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Планіроўка складалася з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1909 год — 1 двор, 7 жыхароў. 1926 год — 32 двары, 175 жыхароў. 1940 год — 45 двароў, 223 жыхара. 1980-1990-я — жыхары (29 сем’яў) пераселены. 2004 год — жыхароў няма.

Крыніцы

Літаратура