Обская губа — заліў у Расіі, самы буйны заліў Карскага мора, эстуарый ракі Об, размешчаны паміж паўастравамі Гыданскі і Ямал.
Даўжыня заліва 750 км (больш за 800), шырыня ад 30 да 90 км, глыбіня да 25 м. Вызваляецца ад лёду, акрамя паўднёвай часткі, у ліпені і пакрываецца лёдам у кастрычніку. Ва ўсходняй частцы заліва ад яго адгаліноўваецца Тазаўская губа, у якую ўпадае рака Таз.
На заходнім беразе Обскай губы сяло Новы Порт.
Літаратура
География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.
Спасылкі РБО на создание рыбоохранной заповедной зоны // Федеральное государственное бюджетное научное учреждение Государственный научно-производственный центр рыбного хозяйства (ФГБНУ Госрыбцентр) Обская губа // Мегаэнциклопедии Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Залівы Карскага мора Катэгорыя:Залівы Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Об