Каменная куніца, або беладушкаНапісанне Каменная куніца, Беладушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22 (Martes foina) — драпежнае млекакормячае з сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне Даўжыня цела 42—53, хваста 24— 34 см. Поўсць ад светла-карычневай да цёмна-каштанавай, на горле белая пляма.

Дае каштоўнае футра.

Пашырэнне Селіцца на адкрытых тэрыторыях, паблізу жылля чалавека, у разбураных будынках, у дрывах, кучах камення, на гарышчах. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай куніцай у Еўропе і адзіным відам куніц, які не баіцца жыць паблізу людскіх паселішчаў. На Беларусі вельмі рэдкая, спарадычна трапляецца пераважна на поўдні і паўднёвым захадзе.

Асаблівасці біялогіі Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі.

Гон у ліпені, дзіцяняты (2—7) нараджаюцца ў сакавіку—красавіку.

Зноскі

Літаратура Каменная куніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1777 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Еўразіі