Шчы́ткавічы (, ) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Шчыткавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 32 (33) км на паўночны захад ад горада Старыя Дарогі, за 106 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі , за 32 (33) км ад чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі.
Гісторыя Вядомы з XVI стагоддзя як цэнтр маёнтка ў Слуцкім княстве, з 1588 года ў Менскім павеце. Уласнасць Радзівілаў, у 1695—1744 гадах нямецкіх прынцэс Нойбургскіх, зноў Радзівілаў, з 1832 года — Вітгенштэйнаў. У 1791—1793 гадах Шчыткавічы ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства, з 1793 года у Расійскай імперыі, цэнтр маёнтка ў Ігуменскім павеце, з 1846 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1897 годзе ў Шчыткавічах дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма, царква. З 20 жніўня 1924 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета ў Старадарожскім, з 12 лютага 1935 года да 5 красавіка 1938 года ў Грэскім, з 25 снежня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года ў Слуцкім раёнах.
Насельніцтва
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Раней у вёсцы змяшчалася Царква Святых Космы і Даміяна XIX стагоддзя, страчаная ў XX стагоддзіЦарква Святых Космы і Даміяна.
Вядомыя асобы Іван Фаміч Барадзін (1924—?) — хірург, прафесар. Уладзімір Іванавіч Тарасаў (нар. 1948) — беларускі вучоны-эканаміст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Паварот на Шчыткавічы
Катэгорыя:Шчыткавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна